У Віцебску ў межах партыйнай школы прайшоў навучальны трэнінг для спікераў і чальцоў іх каманд. Гэта была ўжо другая сустрэча патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты з партыйнымі спэцыялістамі, адмыслова падрыхтаванымі для навучаньня сяброў партыі. Гэтым разам у якасьці выкладчыкаў выступілі гамельчукі Васіль Палякоў і Мікалай Новікаў.

Нагадаем ў лістападзе мінулага году адбыліся выбары новага кіраўніка грамадзкай арганізацыі, на якіх зь невялікай перавагай перамогу атрымаў Губарэвіч. Візыт у горад над Дзьвіной у новым статусе стаў першым для Юрася. Да гэтага ён наведваў Віцебск, але толькі як намесьнік Аляксандра Мілінкевіча.

Тацяна Севярынец, Георгі Станкевіч і Алена Шабуня нязгодныя з пастановай лейтэнанта міліцыі М. Дарогенскага, які ня ўбачыў абразы ў роліку, дзе на відэа, зробленае падчас выбарчай кампаніі, калі кандыдаты сьпявалі гімн «Магутны Божа», накладзены іншы гук – песьня зь нецэнзурнымі словамі.

Кандыдат у дэпутаты Яўген Анішчанка, які балятаваўся па Аршанскай Дняпроўскай акрузе, зьбіраўся назіраць за падлікам галасоў на ўчастку №39 (гімназія №1).

Назіральнік ад БХК Юры Бельскі падаў у камісію скаргу на тое, што жыхарцы  Полацку выдалі бюлетэнь для галасаваньня, хаця яна не зьяўляецца грамадзянкай Беларусі.