Пятніца, 12 Студзень 2024

Віцебскай вобласці электаральны працэс праходзіць па сцэнары ўлад

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Згодна з планам выбарчай кампаніі ў рэгіёне завяршыўся працэс утварэння ўчасткаў для галасавання і падыходзіць да завяршэння падача дакументаў для рэгістрацыі кандыдатаў на працу ў мясцовых Саветах усіх узроўняў.

Калі параўноўваць з рэспубліканскім рэферэндумам 2022 года, у сувязі з дэмаграфічнай сітуацыяй вучасткаў для галасавання менш. Зараз іх - 693 (у тым ліку 18 у бальніцах, санаторыях, дамах адпачынку і адзін на базе воінскай часці ў Кастрычніцкім раёне Віцебска), а у 2022 годзе было 714. Лідэр па колькасці ўчасткаў - Аршанскі раён - 95, у Першамайскім і Кастрычніцкім раёнах абласнога цэнтра - 71 і 62 адпаведна. Менш за ўсё выбарчых участкаў у Расонскім раёне - іх 10.

У рэгіёне палітычна актыўныя людзі пачалі актыўна падаваць пакеты дакументаў для рэгістрацыі іх у якасці прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. Гэты працэс завяршыцца 15 студзеня.

У цяперашні час, што сярод тых, хто падаў заяўкі на дэпутацтва ў мясцовыя Саветы, больш жанчын - 337 (55%) з 613. Палова з агульнай колькасці прэтэндэнтаў на «дэпутатскае крэсла» ўжо маюць досвед працы ў прадстаўнічай галіне ўлады.

Па сферах дзейнасці амаль 95% складаюць так званыя кіраўнікі і начальнікі. Падлічана, што 28% прадстаўляюць сацыяльную сферу, 21,3% - дзяржаўныя органы, 15,5% - сельская гаспадарка, практычна адсутнічаюць сярод будучых кандыдатаў людзі на пенсіі і беспрацоўныя грамадзяне.

Вольга Шарова