Чацвер, 11 Студзень 2024

У Воршы адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Гэта другі выпадак у Віцебскай вобласці

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Віцебская абласная выбарчая камісія 29 снежня прыняла канчатковае адмоўнае рашэнне па скарзе на жыхара Оршы Уладзіміра Байцова. Ён абскардзіў рашэнне Аршанскай раённай выбарчай камісіі аб адмене рашэння аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Аршанскага раённага Савета дэпутатаў. Але, так як рашэнне Віцебскай ВК было заснаванае на няправільна прыманай норме закона, гэтае рашэнне павінна быць адменена.

Дыскрымінацыйнае рашэнне выбарчых камісій заснавана на тым, што Байцоў прадставіў спіс сябраў ініцыятыўнай групы ў раённую камісію ў рукапісным выглядзе. Такім чынам, ён парушыў патрабаванне ч. 4 арт. 65 Выбарчага кодэкса, у якім гаворыцца пра тое, што «Спіс сяброў ініцыятыўнай групы прадстаўляецца ў друкаваным выглядзе».

Аднак Віцебская абласная выбарчая камісія памылкова кіравалася ч.5 артыкула 65 ВК РБ, каб адмовіць Байцову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы і з гэтай прычыны рашэнне камісіі ад 29 снежня 2023 года № 10 павінна быць адмененае, бо яно заснавана на няправільна прыйменнай норме закона.

Таксама неабходна адзначыць непрафесійную працу сяброў Аршанскай раённай ВК, якія прынялі няправільна аформлены пакет дакументаў ад Уладзіміра Байцова. Гэта ўжо не першы выпадак у Віцебскай вобласці, калі праз тое, што не падрыхтаваныя да працы члены камісій, ствараюць сітуацыі, якія прыводзіць да парушэння канстытуцыйнага права грамадзян быць абранымі ў прадстаўнічыя органы ўлады.

Канстанцін Громаў