Пахвальба на адрас дзейнай дэпутаткі, выказаныя ускосна спадзевы на яе далейшую дзейнасць у Палаце прадстаўнікоў і артыкулы, прысвечаныя ёй асабіста, вельмі нагадваюць заўчасную агітацыю. Але наўрад ці на гэта звернуць увагу выбарчыя камісіі, куды ўваходзяць выключна праўладныя прадстаўнікі.
Нельга не прыгадаць і тое, з якім імпэтам раённая газета асвятляла паездкі спадарыні Адзінцовай па прадпрыемствах і установах Полаччыны з выступамі, якія назвалі «школай падвышэння палітычнай пісьменнасці». Дэпутатка разам са старшынём райвыканкама Ігарам Марковічам распавядала прысутным пра тое, як важна прыйсці на лютаўскія выбары, каб нібыта ўзяць удзел у вырашэнні далейшага лёсу краіны.
Наколькі станоўча паўплывала на яго дзейнасць Святланы Адзінцовай, газета чамусьці не піша, і пра пазітыўныя здзяйсненні па ініцыятыве дэпутаткі не паведамляе. Але ў «Полацкім весніку» можна знайсці нататкі пра тое, што «Светлана Одинцова провела мониторинг цен в одном из магазинов Полоцка» або «Светлана Одинцова приняла участие в дебрифинге Странового координационного комитета по взаимодействию с Глобальным фондом для борьбы со СПИДом, туберкулезом и малярией».
Наталля Кузіміч
Газета «Полацкі веснік» распачала адкрыты піяр дзейнай дэпутаткі Святланы Адзінцовай, якая зноў збіраецца ў Палату прадстаўнікоў
Газета «Полацкі веснік» падрабязна асвяціла пікет па зборы подпісаў за вылучэнне спадарыні Адзінцовай, пыцытаваўшы словы маладой жыхаркі Полацка Валерыі Голубевай, удзельніцы Моладзевага парламента пры Полацкім райсавеце. «Сваёй працай у акрузе яна паказала сябе ініцыятыўным, неабыякавым да чужых бедаў дэпутатам і чалавекам, бо тржба мець вялікую адказнасць, каб прадстаўляць інтарэсы людзей і дапамагагаць ім у вырашэнні надзённых пытанняў. Упэўнена, што Святлана Уладзіміраўна і далей будзе працаваць на карысць і дзеля росквіту нашай краіны. І дакладна буду галасаваць за яе на выбарах», - кажа дзяўчына, якая ўжо спрычынілася да супрацы з уладнымі структурамі і не мае сумневаў нават у тым, што спадарыню Адзінцову абавязкова зарэгіструюць у якасці кандыдаткі.