Для інфармацыі чытачоў ніжэй праводзім інтэрнет-рэсурсы, публікацыі на якіх знаходзяцца пад забаронай.
Гэта: Telegram-чат з назвай "Лепель Для Жыцця", Telegram-група з назвай "Глыбокае Для Жыцця", Telegram-канал з назвай "Міёры", Telegram-група з назвай "Голас віцебскіх двароў", Telegram-чат з назвай " 5-ы мікрараён, Наваполацк", "9-ы мікрараён, Наваполацк", Telegram-канал з назвай "Беларусь Партызанiць", Telegram-канал з назвай "Здраднікі Наваполацка", Інтэрнэт-рэсурс "TRIBUNA.COM", Telegram-канал з назвай "Samakrutkin", Telegram-канал з назвай "Resistance" (Супраціў), Telegram-канал з назвай "ВАЛА↑", Інтэрнэт-старонка ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" зарэгістраваная пад дадзенымі "Аляксей Жоўнер", Telegram-канал з назвай " Полацк Наваполацк Краіна Для Жыцця "Чат Свабоду Сяргею Ціханоўскаму", Telegram-чат з назвай "Бешанковічы ўчора сёння заўтра", Telegram-канал з назвай "Віцебск, я гуляю!/ Навіны Віцебска", Інтэрнэт-рэсурс з назвай "Чорная кніга артыстаў Беларусі /Белая кніга артыстаў Беларусі", Telegram-канал з назвай "Атрады Грамадзян скай Самаабароны Беларусі", Telegram-канал з назвай "Атрады Грамадзянскай Самаабароны Беларусі", Telegram-канал з назвай "Партызаны", Telegram-канал з назвай "Дружыны Народнай Самаабароны – ДНС", Telegram-канал з назвай "Інструкцыі і дапаможнік па супрацьстаянні дыктатуры", Telegram-група з назвай "Браслаў для жыцця", Telegram-група з назвай "Паставы для жыцця", Telegram-канал з назвай "Vitebsk_Поўдзень", Telegram-канал з назвай "Наваполацк і Полацк 97%", Telegram-канал з назвай "Орша 97%", Telegram-канал з назвай "Віцебск 97%", Telegram-канал з назвай "Чат неверагоднага Віцебска".
Неабходна ведаць, што за працу з інфармацыяй з забароненага спісу сайтаў, Telegram-чатаў, груп ці каналаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Згодна з арт. 19.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне (на вашым прыладзе) або перавозку з мэтай распаўсюджвання (рэпост матэрыялаў з дапамогай сацыяльных сетак ці іншых месэнджараў, публікацыя на канале) такой інфармацыйнай прадукцыі прыводзяць да накладання штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь, грамадскія працы, адміністрацыйны арышт з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення ўказанага парушэння (а менавіта, таго прылады на якім захоўваліся дадзеныя матэрыялы) або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў.
А зараз практычныя парады, як не атрымаць штраф ці адміністрацыйны арышт за распаўсюджванне важнай інфармацыі, якія ўлады лічыць экстрэмісцкай.
Не рабіце перапост артыкулаў з тэлеграм-каналаў. Проста скапіруйце тэкст, крыху зменіце яго і толькі тады адпраўляйце. Не спампоўваеце сабе на тэлефон або кампутар матэрыялы з Telegram, YouTube-канала, прызнаных экстрэмісцкімі. Таксама праверце, ці не захоўваюцца ў вас аўтаматычна прагледжаныя медыяфайлы ў памяці тэлефона. Адключыце аўтазагрузку медыя і рэгулярна чысціце кэш Telegram.
Будзьце ўважлівыя і асцярожныя. Гэта дазволіць вам пазбегнуць непрыемнасцяў.
Віталь Кажух