Аватарка тая была ў фэйсбуку яшчэ ў 2020 годзе, але, як сказалі міліцыянты, тут тэрміну даўніны няма. Пратакол на Ігара Дземідовіча складалі шаркоўшчынскія міліцыянты па загадзе з Віцебска тыдзень таму. Там створаная група сілавікоў, якая вышуквае так званы экстрэмізм у інтэрнэце ўвогуле і ў сацсетках людзей. Вядома, перш за ўсё ў людзей з актыўнай пазіцыяй.
Міліцыянты падчас складання пратаколу забралі ў актывіста тэлефон і сказалі, што аддадуць яго толькі пасля аплаты штрафу, які прызнача суд.
Падтрымаць актывіста ў суд прыйшлі некалькі чалавек, яны збіраюцца дапамагчы актывісту з выплатай штрафу, бо ён занадта вялікі для аднаго чалавека за такую дробязь.
Ігар Дземідовіч раней працаваў настаўнікам гісторыі на Шаркоўшчыне. Некаторы час быў таксістам у Менску. Пазней вярнуўся ў Шаркоўшчыну, арганізаваў там курсы "Мова нанова", якія восенню 2020 года давялося закрыць.
Інга Сасноўская