28 верасня ў Наваполацкім гарадскім судзе 53-гадовага работніка “Нафтана” Іллю Двойрына прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства). Суддзя Віталь Лапко пакараў мужчыну пазбаўленннем волі на адзін год умоўна.

Суддзя суда Докшыцкага раёна Вячаслаў Елісеенка 11 верасня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках пастанавіў арыштаваць тэрмінам на 10 сутак мясцовага жыхара бацьку двух малалетніх дзяцей Валерыя Яцкоўскага.

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава за распаўсюд у сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкіх» публікацый пакарала арыштам на 15 сутак Аляксандра Якаўлева.

27 верасня суддзя суда Аршанскага раёну і г. Оршы Юлія Вяршыніна прызнала 63-гадовую Вольгу Стаброўскую вінаватай паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага Кодэкса за каментар у «Одноклассниках», расцэнены як «абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Суддзя суда Сенненскага раёна Наталля Барысавец 6 верасня за праведзенае пікетаванне, не дазволенае ўладамі, аштрафавала на 2220 рублёў зваршчыка Вячаслава Яхнавецкага.