Суддзя суда Сенненскага Іна Досава 27 ліпеня за абразу следчага Сенненскага РАСК прыгаварыла мясцовага жыхара інваліда 2 групы Паўла Якубовіча да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу, да штрафу ў памеры 1850 рублёў і канфіскацыі камп'ютара.

Суддзя і старшыня суда Лёзненскага раёна Алена Шарэц 13 верасня за распаўсюджванне "экстрэмізму" ў сацыяльнай сетцы пакарала грамадскімі праца на тэрмін 20 гадзін і канфіскавала тэлефон у маладога жыхара аграгарадка Дабрамыслі Іллю Самохіна.

За тры гады былі гвалтоўна зачыненыя 83 арганізацыі, якія служылі асновай грамадзянскай супольнасці ў Віцебскім рэгіёне. Гэты працэс працягваецца. У кастрычніку 2023 года Віцебскі абласны суд прыме рашэнне аб ліквідацыі трох грамадскіх аб'яднанняў.

Суддзя суда Бешанковіцкага раёна Кацярына Мацкевіч 15 верасня за ухіленне ад ўзгодненага з уладамі маршруту хрэснага ходу аштрафавала на 740 рублёў памочніка благачыннага па будаўніцтве цэркваў Храма святога прарока Іллі мясцовага жыхара Мікалая Бондара.

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 19 верасня за распаўсюд у сацыяльных сетках «экстрэмісцкіх» публікацый пакарала арыштам на 15 сутак Аляксея Дзегцярова.