Суддзя суда Талачынскага раёна Алеся Саян 1 верасня за распаўсюджванне матэрыялаў, прылічаную ўладамі да катэгорыі «экстрэмісцкіх», аштрафавала загадчыцу аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі Талачыну Таццяну Пабяржыну.

9 судовых працэсаў прайшло ў гарадскім судзе Наваполацка ў адзін дзень, 7-га верасня. Напярэдадні ў мясцовым тэлеграм-канале, блізкім да сілавікоў, у здзеклівай форме паведамлялася пра «фестываль «Хапун» на наваполацкім прадпрыемстве «Палімір», падчас якога былі затрыманыя некалькі работнікаў праектна-канструктарскай службы і іншых структурных падраздзяленняў – сілавікі праверылі ў іх тэлефоны і знайшлі падпіскі на так званыя «экстрэмісцкія» інтэрнэт-рэсурсы.

Глыбоцкага актывіста, фітнес-трэнера і бодзібілдара судзіў у Глыбокім два дні 13-14 верасня суддзя Андрэй Тарасевіч. Ён вядомы сваімі палітычнымі прысудамі, яго імя ўнесенае ў санкцыйныя спісы.

Суддзя суду Аршанскага раёна і г. Оршы Святлана Кузьмічонак 30 жніўня за падпіску ў сацыяльнай сетцы на “экстрэмісцкія” рэсурсы арыштавала на 7 сутак жыхара Оршы Аляксея Іванова.

28 жніўня старшыня Мёрскага райсуду Ірына Яскевіч асудзіла жыхара Дзісны Дзмітрыя Шавякова да штрафу памерам 20 базавых велічыняў (740 рублёў), прызнаўшы яго вінаватым паводле арт. 23.4 КаАП (Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі). Дзмітрый Шавякоў – пастар евангельскай царквы «Возрождение».