Нядзеля, 31 Снежань 2023

Улады жорстка пакаралі жанчын, якія ў сацыяльных сетках прасоўвалі "экстрэмізм" і правялі пікет

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Надзея Рагозіна і Вольга Малевіч Надзея Рагозіна і Вольга Малевіч

30 лістапада суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава пакарала штрафамі і арыштам за «экстрэмізм» і «пікет» ў сацыяльных сетках чатырох жыхарак Наваполацка.

Самы буйны штраф у памеры 3700 рублёў атрымала Надзея Рагозіна. Яна, паводле версіі ўладаў, правяла несанкцыянаваны пікет без дазволу Наваполацкага гарвыканкама. Гэта выявілася ў тым, што маладая жанчына на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» пад імем «rogozina_nadia» азнаёміла карыстальнікаў відэафайлаў і фотаздымкаў з размешчанай на іх сімволікай бел-чырвона-белага колеру.

За распаўсюджванне публікацый «экстрэмісцкага» зместу суддзя Болоболова прысудзіла два штрафа памеры 1110 рублёў.

Стаматолагу «нафтанаўскай» паліклінікі Вользе Малевіч за тое, што яна ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» за спасылку на канал з назвай «Радыё Свабода - Беларусь». А Наталле Басуевай, таму што, яна ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» была падпісаная на інфармацыйны рэсурс «Радыё Свабода», а таксама на інтэрнэт-старонку з назвай «zerkalo_io».

Яшчэ адну жанчыну Балаболава пакарала арыштам на 10 сутак. Гэта Алена Шкірэнка, у віну якой суддзя паставіла захоўванне ў «Інстаграм» спасылкі на паблік страйкаму «Страйкам ААТ «Нафтан»».

Алег Рунін