У пратаколе аб адміністрацыйным парушэнні, які паступіў у суд з мясцовага аддзялення міліцыі, запісана тое, што Наталля са жніўня 2020 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» была падпісаная на ТБ "Белсат", TUT.BY, "МАЯ КРАІНА ВОЛЬНАЯ ВЯЛІКАЯ ЕЎРАПЕЙСКАЯ БЕЛАРУСЬ!" !!", і на тelegram-канал "SYMBAL.BY". Публікацыі гэтых інфармацыйных рэсурсаў улады занеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У судовым паседжанні педагог віну ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння прызнала, шчыра раскаялася. Гэта паслужыла для суддзі Максімовіч дастатковым, каб прымяніць у дачыненні да «правапарушальніцы» адносна мяккае пакаранне ў рамках ч.2 арт.19.11 КаАП – штраф у памеры пятнаццаці базавых велічынь, а таксама канфіскцыя мабільнага тэлефона «IPhone 4S».
Жана Лупянкова