Таксама Ірына Жарова вядомая тым, што пастанавіла зрабіць больш жорсткім рэжым утрымання палітвязня, каардынатара "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля - перавяла яго на два гады на турэмны рэжым.
Замест яе на працу ў Наваполацк перавялі былую суддзю Верхнядзвінскага суда Таццяну Кукліну. Гэта яна дала 15 сутак віцебскаму апазіцыянеру Барысу Хамайду за малюнак “Пагоні” на вокладцы пашпарта. 10 сутак паводле яе рашэння адседзеў кіроўца-дальнабойшчык Аляксандр Каваленка - ў кабіне яго аўто інспектарам мытні быў знойдзены вымпел з гербам "Пагоня". Яна ж пастанавіла арыштаваць на 15 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках мясцовага прадпрымальніка Вячаслава Дамбоўскага і аштрафавала на 25 базавых велічынь маці двух малалетніх дзяцей Таццяну Лапкоўскую -у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» у яе знайшлі матэрыялы тэлеканала «Белсат».
Ларыса Горына