Пра гэта паведаміў Тэлеграм-канал «Специальное производство. Официально». Ігара Казмерчака, які ў 2021 годзе быў вымушаны пакінуць Беларусь, вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага Кодэкса - паводле частак 1 і 2 арт. 361-4, а таксама паводле ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэкса. Спецвытворчасць прадугледжвае магчымасць судовага разбору ў адсутнасць падсуднага.

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 сакавіка за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» відэа публікацый у сацыяльнай сетцы арыштавала на 15 сутак інжынера-каструктара канструктарскага аддзела 72 ААТ "Вымяральнік" Аляксея Сабурава. Першыя "суткі" ён атрымаў 26 лютага ад той жа суддзі.

Суддзя суда Чыгуначнага раёна Віцебска Алена Грабенчук 20 лютага за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу ў рамках ч. 1 арт. 435 КК прыгаварыла непрацуючага жыхара абласнога цэнтра Паўла Шыпулю да пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год з адтэрміноўкай выканання пакарання на той жа тэрмін.

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 27 лютага за распаўсюд “экстрэмізму” ў сацыяльнай сетцы аштрафавала на 800 рублёў мясцовую жыхарку Святлану Тарасевіч.

Блогер, Youtube- канал якога мае амаль 47 тысяч падпісчыкаў, адбыў 25 сутак арышту, прысуджанага яму паводле ч.2 арт.19.11 КаАП. Пакуль Усціновіч быў за кратамі, з ягонага канала знікла частка відэаролікаў – у прыватнасці, тыя, дзе ён распавядаў пра сваё затрыманне і дзяліўся меркаваннямі пра будучы суд, сказаўшы: «Ну, што зробіш! У такія часы нялёгкія жывём!» Доступ да Youtube- канала Усціновіча атрымалі супрацоўнікі міліцыі, яны ж змясцілі там відэаролік, зроблены для Тэлеграм-канала «Северная столица», блізкага да сілавікоў, а ў якасці аватаркі паставілі дзяржаўны герб Беларусі. У «пакаяльным» відэа, запісаным пасля арышту і паказаным на тым самым Тэлеграм-канале, Усціновіч хваліць супрацоўнікаў міліцыі і ІЧУ за добрае стаўленне і якаснае «перавыхаванне».