Суд Верхнядзвінскага раёна Таццяна Кукліна 19 лютага за падпіску на «экстрэмісцкае» тэлебачанне аштрафавала на 1000 рублёў маці двух малалетніх дзяцей Таццяну Лапкоўскую.

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 26 лютага за падпіску ў сацыяльных сетках на "экстрэмісцкія" інфармацыйныя рэсурсы арыштавала на 5 сутак кантралёра-касіра Аляксандра Сінкевіча.

Суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Людміла Каваленка 14 лютага за "экстрэмізм" у сацыяльнай сетцы аштрафавала на 1200 рублёў Сняжану Савіцкую.

Жанчыну завуць Алена Мінчанка, у лютым ёй споўнілася 60 гадоў. Яна актыўная карыстальніца TikTok, дзе і размясціла свой зварот. Паводле спадарыні, яе пенсія складае 340 руб., і яна «з 11 студзеня студзеня ў слязах», бо яе аштрафавалі паводле ч.2 арт. 19.11 КоАП за тое, што яна «паставіла лайк пад карцінкай, дзе чалавеку жадалі Царства Нябеснага». Найхутчэй, жанчына зрабіла гэта на адным з інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім. Яна звярнулася ў суд, каб ёй дазволілі сплаціць штраф у растэрміноўку. Судовы разгляд яе заявы адбыўся 4 сакавіка, вынік пакуль не вядомы.

Суддзя суда Бешанковіцкага раёна Кацярына Максімовіч 8 лютага за захоўванне відэапрадукцыі "экстрэмісцкага" характару аштрафавала на 1000 рублёў індывідуальнага прадпрымальніка Яўгена Шклярэўскага.