У Мінску завочна судзяць пастаўскага прадпрымальніка Ігара Парункевіча
Працэс у Мінскім абласным судзе ў парадку спецыяльнай выьворчасці распачаўся 18 красавіка. Супраць 29-гадовага пастаўчаніна спачатку распачалі крымінальную справу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — аб распальванні варожасці, абразе Лукашэнкі і гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да міліцыянта (артыкулы 130, 368 і 364 Крымінальнага Кодэкса). У раскладзе судовых паседжанняў цяпер фігуруе яшчэ адзін асртыкул – ч.2 арт.361-4 (садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці).
За «амаралку» у Лепелі знялі суддзю, які выносіў палітычныя прысуды і пастановы
Указам ад 20 красавіка кіраўнік беларускай дзяржавы вызваліў ад пасады суддзі суда Лепельскага раёна Дзмітрыя Васюка ў сувязі са здзяйсненнем ім правіннасці, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай грамадзянскай службе.
Улады буйна аштрафавалі жыхара Ушач
Суддзя суда Ушацкага раёна Вольга Лаюшка 4 красавіка за распаўсюд «экстрэмісцкіх» публікацый у сацыяльнай сетцы аштрафавала на 1200 рублёў Антона Дэрбасава.
Жыхара Лужасна асудзілі да 1 года і 1 месяца калоніі за абразу Лукашэнкі
Абразай суд Віцебскага раёна палічыў рэпост у «Одноклассниках» карцінкі з выявай Лукашэнкі і выказваннямі, якія былі расцэнены як «негатыўныя». Паводле прысуду суддзі Міхаіла Зубені, жыхар вёскі Лужасна Сяргей Мельнікаў «публічна, у непрыстойнай форме абразіў прэзідэнта». Суд адбыўся 28 сакавіка, рэпост, за які асудзілі мужчыну, быў зроблены 19 чэрвеня 2023г. Цяпер ён мусіць кампенсаваць выдаткі за паслугі абаронцы ў суме 44 рублі, а таксама суд пастанаваў канфіскаваць у Мельнікава мабільны тэлефон і пакінуць пад арыштам сістэмны блок кампутара, забраны падчас ператруса ў жытле асуджанага.
За "экстрэмізм" у сацсетцы ўлады аштрафавалі жыхарку Ушач
Суддзя суда Ушацкага раёна Вольга Лаюшка за распаўсюд “экстрэмісцкіх” матэрыялаў у сацыяльнай сетцы пакарала штрафаў у 1200 рублёў Алесю Рэвутаву.