З 10 па 14 студзеня суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прыняў рашэнне лічыць «экстрэмісцкімі» 5 розных інтэрнэт-рэсурсаў. Гэта
- сайт «Народныя Навіны Віцебска» (10 студзеня);
-старонку «Litwiny» у «ВКонтакте» (11 студзеня);
- старонку «Герои Беларуси 2020» у «ВКонтакте» (11 студзеня);
- старноку «Это Витебск, детка! [Типичный Витебск]» у «ВКонтакте» (14 студзеня);
Суд Чыгуначнага раёна Віцебска пастанавіў лічыць «экстрэміскімі» прыватныя старонкі з назвай «Простымi Словамi» у Telegram, Instagram, і мэсэнджары Viber, а таксама на некалькіх платформах па зборы данатаў для аўтара кантэнту. Усяго 8 інтэрнэт- рэсурсаў рознага кшталту.
Суд Сенненскага раёна прызнаў «экстрэмісцкімі» толькі за адзін дзень 13 студзеня
- старонку «Дранікі з мясам» у «ВКонтакте»;
- старонку «Дзе мой край?» у «ВКонтакте»;
- Telegram-канал «НОВОПОЛОЦК, ВЫХОДИ! Chat»;
- Youtube-канал «Беларусь Будущего»;
- старонкі з назвай «Незалежны прафсаюз РЭП» у Facebook, у «ВКонтакте», у Instagram і Telegram-канал «Профсоюз РЭП».
Суд Наваполацка залічыў у «экстрэмісцкія» старонку «Беларускi супрацiў» у «ВКонтакте» (11 студзеня).
Суд Глыбоцкага раёна пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай» старонку «Спартыўны клуб «Патрыёт» у «ВКонтакте» (13 студзеня).
Суд Чашніцкага раёна прызнаў «экстрэмісцкай» старонку «Кастусь» у Tik-Tok (14 студзеня), прычым ужо трэці раз. Уладальнік старонкі, жыхар Чашнікаў Канстанцін Чарноў напрыканцы мінулага года быў 4 разы асуджаны па палітычных «адміністратыўках».
Аліна Мазурава