Згодна з пратаколам, "правапарушальнік" размеціў і захоўваў на сваёй персанальнай старонцы ў сетцы "Youtube.com", спасылкі на каналы "NEXTA Live", "Belsat NEWS", "Euroradio Live", "Рэальная Беларусь", "Краіна для жыцця». Гэтыя каналы ў розныя часы ўладамі былі ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У судовым паседжанні Жыхараў віну не прызнаў, спаслаўшыся на тое, што ён не ведаў пра тое,што каналы былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Аднак гэтая акалічнасць не падзейнічала на суд, які палічыў, што Аляксандр здзейсніў правапарушэнне ў рамках ч.2 арт. 19.11 КаАП. Зыходзячы з гэтага судзьдзя Калінічэнка пастанавіла арыштаваць мужчыну на 15 сутак.
Сяргей Суркоў