Пытаньне аб далучэньні ААТ «Віцебскі камбінат ядвабных тканін» да магілёўскага ААТ «Магатэкс» зьняты з парадку дня. Віцебскае прадпрыемства працягне дзейнасьць у якасьці самастойнага суб’екту гаспадараньня. Пра гэта паведаміў дырэктар акцыянэрнага таварыства Сяргей Лосеў па выніках праведзенага нядаўна чарговага сходу акцыянэраў.

Надоечы мы наведалі Віцебскі прытулак для бяздомных жывёл. Мы ўбачылі вялікую і чыстую тэрыторыю, супрацоўніц, якія выгульвалі сабак, і саміх сабак у вялікіх вальерах. Кожны з сабак выглядаў чыстым і дагледжаным, але ва ўсіх у вачах чытаўся смутак. Ім патрэбны гаспадары. Начальнік прытулку Зубава Натальля Міхайлаўна сустрэла нас і правяла ўнутар.

Расейскія дэсантнікі з 15 па 18 красавіка возьмуць удзел у тактычным вучэньні сумесна зь сіламі спэцапэрацыяў узброеных сіл Рэспублікі Беларусь пад Віцебскам, паведаміў журналістам у сераду прадстаўнік упраўленьня прэс-службы і інфармацыі Мінабароны Расеі па паветрана-дэсантных войсках падпалкоўнік Яўген Мяшкоў. Расею на вучэньні будзе прадстаўляць дэсантна-штурмавое падразьдзяленьне Пскоўскага злучэньня ПДВ.

Па падазрэньні ў атрыманьні хабару затрыманы намесьнік дырэктара адной з устаноў адукацыі Віцебску. Упраўленьнем Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусі па Віцебскай вобласьці распачатая крымінальная справа ў дачыненьні да намесьніка дырэктара ДУА “Віцебскі вучэбна-курсавы камбінат падрыхтоўкі, павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў”, які атрымаў хабар за спрыяльнае вырашэньне пытаньня аб выдачы пасьведчаньня аб падрыхтоўцы кіроўцы.

Ініцыятары акцыі патрабуюць правядзеньня рэфэрэндуму. На сайце грамадзкіх пэтыцыяў avaaz.org зьбіраюць подпісы за правядзеньне рэфэрэндуму аб уступленьні Шумяцкага раёну Смаленскай вобласьці ў склад Рэспублікі Беларусь. Зварот адрасуецца адміністрацыі Смаленскай вобласьці і адміністрацыі Шумяцкага раёну. Тэкст петыцыі такі: