Беларускі кіраўнік спрабуе зрабіць з настаўнікаў паслухмяных зомбі і манкуртаў. Такое меркаваньне выказала каардынатар па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД), пэдагог Тацьцяна Севярынец, камэнтуючы патрабаваньне Лукашэнкі павысіць дысцыпліну ў пэдкалектывах.

12 жніўня каля 16-й дня Яўген Парчынскі вяртаўся дахаты і каля свайго пад’езду заўважыў “Фальксваген” цёмнага колеру. Зь яго выйшлі трое пасажыраў і прапанавалі актывісту “сесьці ў машыну, каб пагаварыць”. Ён адмовіўся, яго пацягнулі сілком, распачалася бойка…

7 раёнаў Віцебскай вобласьці вакол ачага (філіял ААТ “Лучоса” ў аграгарадку Копці побач зь Віцебскам) прызнаныя неспрыяльнымі зонамі па афрыканскай чуме сьвіней. У сувязі з гэтым усіх не забітых насельніцтвам сьвіней тут будуць адбіраць. Астатнія раёны па ўсёй вобласьці абвешчаныя буфэрнымі зонамі па АЧС, выразаць усіх сьвіней у падсобных гаспадарках якіх насельніцтву пакуль толькі рэкамэндуюць.

У пракуратуру Віцебскай вобласьці за першае паўгодзьдзе паступіла 60 электронных зваротаў грамадзян, паведаміла намесьніца начальніка арганізацыйна-кантрольнага аддзелу ведамства Сьвятлана Зайцава. Паводле ейных слоў, усяго за першае паўгодзьдзе ў ворганы пракуратуры вобласьці паступіла каля 4,7 тыс. пісьмовых зваротаў. На асабістым прыёме супрацоўнікамі прынятыя 2,9 тыс. чалавек, зь іх 441 - па месцы жыхарства і працы.

16 ліпеня пад старшынствам прэм’ер-міністра Міхаіла Мясьніковіча ў Віцебску прайшло выязное паседжаньне Прэзыдыюму Савету Міністраў Беларусі па пытаньні выкананьня Віцебскім аблвыканкамам прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця. Паводле слоў прэм’ера, у Віцебскай вобласьці насьпелі некаторыя праблемныя пытаньні. У прыватнасьці, у рэгіёне адзначаюцца самыя нізкія тэмпы ўводу жытла па краіне, па выніках пяці месяцаў ня выкананыя дзьве траціны асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця.