Афрыканская чума зьменшыла пагалоўе сьвіней на Віцебшчыне больш як на 217 тысяч галоваў. Сьвіньні зьніклі ў шасьці раёнах вобласьці. Усяго ж па краіне сьвіней стала менш на 620 тысяч галоваў.

Першы ж дзень працы ва Ўльянаўску Віцебскага кірмашу сельгасвытворцаў з Рэспублікі Беларусь азмрочыўся непрыемнай гісторыяй. Як прывід зь «ліхіх 90-х», да іх пад’ехала белая «Таёта», зь якой выйшлі трое моцных маладых хлопцаў у характэрных спартыўных гарнітурах…

На Глыбоччыне ўлады перакрылі дарогу, якая вядзе з раённага цэнтру ў вёску Дзеркаўшчына. Гэта зьвязана з пагрозай афрыканскай чумы сьвіней, бо траса праходзіць каля сьвінакомплексу “Маліноўшчына”.

Гарадоцкім раённым аддзелам Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь расьсьледуецца крымінальная справа ў дачыненьні да першага намесьніка старшыні Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэту. Крымінальная справа распачатая пракуратурай Гарадоцкага раёну па матэрыялах праверкі супрацоўнікаў 7-га ўпраўленьня ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь. Пра гэта распавяла афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці Іна Гарбачова.

Жыхары Віцебску абураюцца тым, што замест аквапарку ўлады наважылі ўшчыльніць жылую забудову ў цэнтры гораду. Як стала вядома сайту charter97.org, мясцовыя ўлады адмовіліся ад будаўніцтва аквапарку і спартовага цэнтру ў цэнтры гораду. Замест гэтага тамсама зьбіраюцца будаваць шматпавярховікі. У новых 760 кватэрах зьбіраюцца пасяліць яшчэ 1300 чалавек. Пра гэта кажа новы плян забудовы раёну.