Па выніках першага паўгодзьдзя колькасьць стратных арганізацыяў Віцебшчыны ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам папярэдняга году вырасла практычна ўдвая. За I паўгодзьдзе 2014 году стратнымі былі 169 арганізацыяў, або 16,0% ад агульнай колькасьці арганізацыяў, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку (за I паўгодзьдзе 2013 году - 91 арганізацыя, або 8,6%), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Віктар Бугаёў, былы зьняволены з гораду Дуброўна Віцебскай вобласьці, не пакідаючы спробаў аспрэчыць прысуд, па якім адбываў пакараньне, спрабуе адшукаць у сваёй крымінальнай справе канцы, якія мясцовыя праваахоўнікі паспрабавалі схаваць так, каб не ўсплыла праўда.

Сьледчым камітэтам працягваецца расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні да службовых асоб адкрытага акцыянэрнага таварыства «Нафтан». Пра гэта паведамілі ў Сьледчым камітэце. У цяперашні час пад вартай знаходзяцца 6 чалавек - 3 службовыя асобы прадпрыемства, уключаючы намесьніка генэральнага дырэктара ААТ «Нафтан», і тры прадстаўнікі суб’ектаў гаспадараньня прыватнай формы ўласнасьці.

Больш як на 600 мільёнаў рублёў былі завышаныя аб’ёмы будаўнічых работ на аб’ектах сыстэмы аховы здароўя ў Віцебскай вобласьці. Як паведаміў Камітэт дзяржаўнага кантролю, такая сытуацыя характэрная для будаўніцтва ўсіх сацыяльна значных аб’ектаў.

Віцебск, другі па дарагоўлі жытла абласны цэнтар краіны, апошнія 12 месяцаў адчувае рэзкае зьніжэньне цікавасьці з боку пакупнікоў кватэр. Калі ў другой палове 2013 году попыт на кватэры ў Віцебску быў адным з самых высокіх у краіне, то ў мінулым квартале колькасьць зьдзелак куплі-продажу, якія зьдзяйсьняюцца, скарацілася да найгоршага за апошнія 3 гады паказчыка.