Гэта другі гэткі выпадак. Першы раз расколіна зьявілася на адной з калёнаў у траўні 2013 году. Тады даўжыня расколіны складала каля 40 цантымэтраў, цяпер – каля мэтру.
Для ліквідацыі дэфэкту Полацкаму ліцейнаму завод спатрэбіцца зноўку адліць калёну, зрабіць дэмантаж двухгаловага арла, малога купала, чыгунных тумбаў, бронзавых накладак, а потым зноўку сабраць канструкцыю.
Нешта не шанцуе помніку. Напачатку падчас яго ўсталёўкі ў 2009 годзе прыйшлося выраўноўваць васьмігранную піраміду, каб помнік не здаваўся крывым. Потым пацямнелі восем двухгаловых арлоў, восем мэдалёў і шаснаццаць капітэляў калёнаў. Каб вярнуць ім першапачатковы бляск, іх прыйшлося перафарбоўваць. Цяпер ужо ў другі раз праблема з калёнай.
Крыніца: Хімік.інфо