У хуткім часе спаўняецца год, як у Віцебску распачалі працу бясплатныя публічныя курсы «Мова нанова». Першы ўводны занятак правялі тады стваральнікі менскіх курсаў – журналіст Глеб Лабадзенка і філёляг Алеся Літвіноўская. Цяпер жа гэтай справай у горадзе займаюцца карэнны віцьбіч Сяргей Маркаў і журналістка Тацьцяна Дубоўская.

Адміністрацыя Чыгуначнага раёну Віцебску зноў адмовіла сябрам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ ў правядзеньні пікету. Імпрэза, прымеркаваная да Дня Волі, мусіла адбыцца 25 сакавіка. Заява была пададзена ад імя Яна і Аляксандра Дзяржаўцавых, Пятра Сарапені, Алега Емяльянава і Аляксея Леаненкава.

Афіцыйнага дакумэнту, які рэглямэнтуе правілы праходу ў адміністрацыйны будынак, не існуе. Гэта вынікае з адказу, атрыманага ад чыноўнікаў незалежным журналістам Зьмітром Лупачам, якога 2 сакавіка на прапусьцілі ў райвыканкам са здымачом у торбе.

Увосень 2013 году ўраджэнец Полацку Віталь Барташ быў накіраваны на тэрміновую вайсковую службу ў Барысаў. Амаль праз год яго камісавалі паводле стану здароўя, а праз пару месяцаў афіцыйна паставілі інваліднасьць 3-й ступені па зроку. У выніку хлопцу давялося рабіць апэрацыю на адным воку, другая будзе толькі праз пару гадоў у чаканьні сваёй чаргі.

Эканамічны суд Віцебскай вобласьці 3 сакавіка распачаў вытворчасьць па справе аб банкруцтве адкрытага акцыянэрнага таварыства «Пліскі льнозавод», паведамляе партал сыстэмы судоў агульнай юрысдыкцыі Беларусі.