Пятніца, 01 Жнівень 2025

З TikTok знік відэаролік са зваротам да Лукашэнкі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Некалькі тыдняў таму жыхарка аграгарадка Гаршчэўшчына размясціла на сваім акаўнце ў TikTok  калектыўны зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Мясцовыя жыхары цытавалі ягоныя словы пра неабходнасць стварэння годных умоваў для жыхароў сельскай мясвовасці, пра захады для замацавання кадраў на весцы, і ў сувязі з гэтым прасілі не зачыняць дзіцячы сад у іхным аграгарадку. Як толькі на гэты зварот звярнулі ўвагу недзяржаўныя інфармацыйныя рэсурсы, з “адказам” выступіла Талачынская раённая газзета. Маўляў, мясцовыя ўлады “аптымізуюць” сестэму дзіцячых установаў для “пользы малышей”. Яшчэ праз некалькі відэаролік са зваротам да Лукашэнкі з TikTok быў выдалены.

Наўрад ці жыхароў Гаршчэўшчыны ўдалося пераканаць у тым, што перспектыва вызіць малых  за 18 км у школьны будынак у суседніх Абольцах - гэта сапраўды найлепшы варыянт. Нядаўна са сваёй праблемай вяскоўцы  спрабавалі прабіцца на прыём да дэпутатаў. Аднак, паводле інфармацыі  рэсурса @viciebsk.live,  іх нават не прынялі. Сакратар Старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сяргеенкі сказала, што прыёму не будзе, а памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Бабічава заявіў, каб нават не прыязджалі - усё роўна Бабічаў ім нічым не дапаможа.

У відэароліку, які цяпер недасяжны праз персанальны акаўнт, гаварылася пра тое, што садок у Гаршчэўшчыне - гэта двухпавярховы цагляны будынак, дзе ёсць і прасторныя гульнявыя пакоі, і спартовая, і актавая залы. Але дзяцей пераводзяць   у школу ў Абольцах, дзе для дашкольнікаў выдзелена ўсяго два пакоі. Пры гэтым у  саміх Абольцах - усяго трое дзяцей дашкольнага ўзросту. А пераводзіць туды збіраюцца 11 маленькіх жыхароў Гаршчэўшчыны.Бацькі занепакоены  тым, што маленькія дзеці ў мароз і завіруху павінны чакаць аўтобус, які яшчэ невядома, прыйдзе ці не, а потым 18 кіламетраў трэсціся ў адзін бок, таму што дарога не заасфальтаваная.

У адказ раённая газета “Голас Талачыншчыны” заявіла, што вазіць дзяцей у суседнія населеныя пункты - гэта нармальная і шмат дзе распаўсюджаная практыка. І што раённыя ўлады вырашылі закрыць дзіцячы садок у Гаршчэўшчыне, каб не ўкладваць сродкі ў яго бягучы рамонт. Маўляў, гэта нерэнтабельна.

Міхаіл Бягун