“Інаагентам яшчэ не быў, але стаў”, -- напісаў актывіст у Facebook.
Ужо некалькі гадоў Дзмітрый Карняенка жыве ў вымушанай эміграцыі. Падчас знаходжання за мяжой яго двойчы прызнавалі ўдзельнікам “экстрэмісцкіх фармаванняў” у Беларусі - праектаў "Народный депутат" і "Хрысціянская Візія: НЕ ВАЙНЕ". Хрысціянскі антываенны праект быў прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем” летась, 1 красавіка 2025 г., паводле рашэння беларускага КДБ.
Хрысціянская візія» - гэта грамадскае аб’яднанне святароў і вернікаў розных канфесій, створанага ў верасні 2020 года. Праект займаецца фіксацыяй фактаў рэпрэсій у Беларусі па рэлігійных і палітычных матывах, вядзе дзейнасць , якая спрыяе захаванню правоў чалавека.
На Віцебшчыне Дзмітрый Карняенка вядомы як актывіст, які спрыяе паляпшэнню гарадскога асяроддзя - адсочвае агрэхі ва ўтрыманні інфрамструктуры ў Віцебску і Оршы, дабіваецца іх ліквідацыі адказнымі службамі.
Марыя Пятрэнка
Пятніца, 27 Сакавік 2026
Праект, дзе ўдзельнікам пазначаны віцебскі актывіст Дзмітрый Карняенка, у Расіі прызнаны “иноагентом“
У мінулую пятніцу, 27 сакавіка, на сайце Міністэрства юстыцыі РФ з’явіліся абнаўленні ў спесе так званых “иноагентов“. У яго уключылі кінарэжысёра Паўла таланкіна, журналістку Марыну Скорыкаву, бізнесмена Віталя Гінзбурга , а таксама «Христиане против войны». У якасці ўдзельнікаў апошняга згаданыя Наталля Васілеўская і Дзмітрый Карняенка.
Апублікавана ў
Рознае