У параўнаньні з папярэднім годам няшчасных выпадкаў на вытворчасьці, якія прывялі да сьмерці, здарылася на 2 менш, зь цяжкім зыходам – на 4.
Якая сытуацыя з вытворчым траўматызмам і выкананьнем заканадаўства аб ахове працы ў Віцебскім раёне, мы папрасілі расказаць галоўнага дзяржінспэктара працы абласнога ўпраўленьня Дэпартамэнту дзяржінспэкцыі працы Сьвятлану Галавей.
– На прадпрыемствах і ў арганізацыях Віцебскага раёну летась зарэгістраваныя 3 няшчасныя выпадкі на вытворчасьці зь цяжкім і адзін са сьмяротным зыходам. Абласным упраўленьнем дзяржінспэкцыі працы праведзеныя 19 плянавых праверак у арганізацыях, разьмешчаных на тэрыторыі раёну. Прадпісаныя да ўстараненьня 569 парушэньняў заканадаўства аб ахове працы. Прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці ў выглядзе штрафу 28 службовых асоб наймальніка на суму 35,1 мільёну рублёў.
– Сьвятлана Васільеўна, назавіце найбольш характэрныя парушэньні.
– Эксплёатацыя абсталяваньня, неадпаведнага патрабаваньням бясьпекі; допуск да працы людзей без праходжаньня праверкі ведаў па пытаньнях аховы працы і без правядзеньня інструктажоў; адсутнасьць пэрыядычнага кантролю за выкананьнем заканадаўства аб ахове працы і спэцыяльных куткоў у вытворчых памяшканьнях; неадпаведнасьць патрабаваньням распрацаваных інструкцыяў па ахове працы для прафэсіяў па відах работ.
– Як на месцах спэцыялісты выконваюць ускладзеныя на іх абавязкі па ахове працы?
– Забесьпячэньне аховы працы і выкананьне прадпісаньняў уваходзяць у абавязкі ўсіх без выключэньня службовых асоб – ад кіраўніка прадпрыемства да кіраўніка першаснага вытворчага зьвяна. Аднак некаторыя зь іх, як і спэцыялісты, не выконваюць сваіх функцыянальных абавязкаў па ахове працы i не ліквідуюць у вызначаныя тэрміны выяўленыя падчас праверкі парушэньні. Прыкладам, дагэтуль такія не ліквідаваныя ў ТАА «Экабудпраект».
Многія кіраўнікі і спэцыялісты не надаюць належнай увагі пытаньням бясьпечнага правядзеньня работ, у выніку чаго здараюцца няшчасныя выпадкі. Так, у траўні мінулага году сьмерць на працоўным месцы спасьцігла трактарыста-машыніста ААТ «Рудакова». У выніку выкананьня прымусовага запуску рухавіка кормаўборачнага камбайна «Ягуар-850» на работніка быў зьдзейсьнены наезд камбайнам. Падчас правядзеньня спэцыяльнага расьсьледаваньня выяўлена, што транспартны сродак было дапушчаны да эксплёатацыі без гадавога тэхнічнага агляду, у няспраўным стане. Трактарыста-машыніста дапусьцілі да працы на камбайне без навучаньня, стажыроўкі, праверкі ведаў і інструктажу па пытаньнях аховы працы. Дый сама інструкцыя па ахове працы пры працы на гэтым камбайне ў гаспадарцы не распрацаваная.
– Што ўключае кантроль за выкананьнем патрабаваньняў заканадаўства аб ахове працы?
– У мэтах прафіляктыкі і недапушчэньня траўматызму людзей наймальніку неабходна ажыцьцяўляць дзейсны кантроль за выкананьнем інструкцыі па ахове працы і іншых лякальных нарматыўных прававых актаў, праводзіць навучаньне работнікаў бясьпечным мэтадам і прыёмам, забясьпечваць пазаплянавыя праверкі ведаў і інструктажы са службовымі асобамі і работнікамі арганізацыі,якія парушаюць патрабаваньні бясьпекі падчас выкананьня работ.
– Распавядзіце, калі ласка, пра дзейнасьць мабільнай групы райвыканкаму.
– Яна створаная для аказаньня практычнай і мэтадычнай дапамогі арганізацыям у забесьпячэньні выкананьня заканадаўства аб ахове працы і прафіляктыцы вытворчага траўматызму. Летась мабільнай групай абсьледаваныя 48 прадпрыемстваў, выяўленыя 1217 парушэньняў. Пастаянна працуе раённая камісія па праверцы ведаў па пытаньнях аховы працы. Такую праверку прайшлі 273 чалавекі зь ліку кіраўнікоў і спэцыялістаў прадпрыемстваў. Пры выяўленьні выпадкаў непраходжаньня праверкі ведаў камісія накіроўвае матэрыялы ў абласное ўпраўленьне Дэпартамэнту дзяржінспэкцыі працы. На падставе гэтай інфармацыі праводзяцца пазаплянавыя праверкі. Пры выяўленьні факту парушэньня па гэтай частцы службовыя асобы прадпрыемстваў прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасьці. З гэтай прычыны яе панесьлі дырэктары ТАА «Бел-Керамос» і ТАА «Вішнёвы двор-інвэст».
– Сьвятлана Васільеўна, ці можа наймальнік ініцыяваць пазаплянавую праверку?
– У адпаведнасьці з указам № 510 ад 16.10.2009 «Аб удасканаленьні кантрольнай (нагляднай) дзейнасьці ў Рэспубліцы Беларусь» нашым упраўленьнем праводзяцца пазаплянавыя праверкі па заяве наймальніка. Яны выключаюць прымяненьне штрафных санкцыяў да службовых асоб. Правядзеньне гэтых праверак абгрунтаванае ў новаствораных арганізацыях для забесьпячэньня бясьпечнага выкананьня работ у пэрыяд першых двух гадоў, калі, згодна з названым указам, нельга ажыцьцяўляць паўнавартасныя праверкі арганізацыяў.
Ніна Столяренко, pridvinje.by