18 верасня ў Ірыны дзень нараджэння. І якраз у гэты дзень на Telegram-канале «Северная століцы» з'явіўся абраззлівы допіс пра праваабаронцу. Выглядае, што праца Ірыны Траццяковай не засталася незаўважанай, раз аўтары Telegram-канала вырашылі скарыстацца самымі бруднымі метадамі. У допісе жанчыну ўпікнулі тым, што яна ратуе жыццё сваёй мамы, збіраючы для яе грошы на аперацыю на сэрцы.

Пасля хвалі ператрусаў 16 лютага 2021 года, калі сілавікі ўрываліся да праваабаронцаў, журналістаў і грамадскіх актывістаў, Ірына Траццякова была вымушана пакінуць Беларусь. На радзіме супраць яе распачалі крымінальную справу паводле ч.2 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Цяпер праваабаронца знаходзіцца за мяжой, але і тут не спыняе свае працы – кансультуе тых, хто стаў ахвярай рэпрэсій, дапамагае пацярпелым ад пераследу знайсці прытулак і абарону ў краінах Еўразвязу. Але сёння сама Ірына апынулася ў сітуацыі, калі вымушана прасіць дапамогі.

Менавіта 4 жніўня ў 2011 годзе ў Мінску быў арыштаваны кіраўнік і заснавальнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі. Тады яго асудзілі да чатырох з паловай гадоў калоніі за «ўтойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры». Сваёй віны праваабаронца не прызнаў, заявіўшы, што ўсе грошы з рахункаў ішлі на праваабарончую дзейнасць.

На старонках раённай газеты у «Одноклассниках» і «ВКонтакте» учора выйшлі аднолькавыя тэксты пра тое, што Казмярчак атрымаў 5 тысяч еўра ад «польскіх гаспадароў», што ён «падстаўляе» сваіх землякоў, прапануючы ім перадаваць інфармацыю для сайта orsha.eu за грошы, і што сам ён уцёк за мяжу, «пазычыўшы грошы ў родных і блізкіх». Рэдактар незалежнага аршанскага партала мяркуе, што гэтыя допісы былі апублікаваныя для дыскрэдытацыі яго асабіста  і застарашвання інтэрнэт-карыстальнікаў. 

Як мяркуе сам аршанскі праваабаронца і рэдактар партала orsha.eu, гэтая справа заведзена за ўдзел у перадачах тэлеканала «Белсат». У яе межах 23 ліпеня ў кватэры Ігара Казмерчака быў праведзены ператрус. З ягонага жытла нічога не забралі, бо там не засталося рэчаў, якія маглі б зацікавіць следства. У Оршы Казмярчак не жыве ў 2021 года – ён быў вымушаны пакінуць Беларусь пад пагрозай крымінальнага пераследу.