Серада, 10 Снежань 2025

10 снежня — Дзень правоў чалавека

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

77 год таму, 10 снежня 1948 года Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. З тых часоў гэтая дата з’яўляецца штогадовай магчымасцю ацаніць вартасць правоў чалавека, звярнуць увагу на нейкі канкрэтны аспект гэтых правоў і падняць голас у імя таго, каб кожны, дзе б ён ні знаходзіўся, карыстаўся ўсімі правамі чалавека.

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека — гэта самая важная заява пра правы і свабоды кожнага чалавека. Гэты асноватворны дакумент складаецца з прэамбулы і 30 артыкулаў, у якіх пералічана шырокае кола асноўных правоў і свабодаў, неад'емна ўласцівых усім мужчынам і жанчынам ва ўсім свеце, без якіх-небудзь адрозненняў.

Унікальнасць дакумента ў тым, што ён перакладзены на найбольшую колькасць моў і дыялектаў у свеце — больш за 400. Такім чынам, яна з'яўляецца самым перакладзеным і, сапраўды, самым «універсальным» дакументам у свеце.