Увечары 23 ліпеня ў Віцебску прайшоў двухгадзінны сэмінар для пачаткоўцаў «Правы чалавека “на пальцах”». Удзел у навучальнай асьветніцкай праграме ўзялі маладзёны – прадстаўнікі розных грамадзкіх арганізацыяў, студэнты, а таксама ўсе ахвотныя, якіх хвалюе праблема правоў чалавека.

У цяперашні момант заснавальнік «Платформ інавэйшан», жыхар Віцебску Міхаіл Жамчужны рыхтуе скаргу ў Вярхоўны суд, знаходзячыся ў карцэры віцебскага СІЗА-2. Ён трапіў туды на 25 сутак, прычым ужо не ўпершыню. Паводле Жамчужнага, яму там «спакайней», бо ён мае магчымасьць застацца сам-насам і засяродзіцца на развагах наконт сваёй справы.

Толькі з другой спробы ўдалося заснавальніку арганізацыі «Платформ інавэйшан» Міхаілу Жамчужнаму, якога ўтрымліваюць у Віцебскім СІЗА, даслаць ліст праваабаронцу Леаніду Сьвеціку. Першы ліст быў канфіскаваны цэнзарам пэнітэнцыярнай установы.

Цягам двух тыдняў Леанід Аўтухоў з Гарадка і віцябчук Ян Дзяржаўцаў знаходзіліся ў Харкаве, дзе ў якасьці валянтэраў удзельнічалі ў працы «Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Ўкраіне», арганізаванай праваабарончым цэнтрам «Вясна» супольна з украінскімі партнэрамі.

У цяперашні час зьяўляецца немэтазгодным ініцыяваньне пытаньня пра правядзеньне парлямэнцкіх слуханьняў па тэме «Вынікі правапрымяненьня Закону Рэспублікі Беларусь “Аб парадку і ўмовах накіраваньня грамадзян ў лячэбна-працоўныя прафілякторыі і ўмовах знаходжаньня ў іх”». Пра гэта паведаміў праваабаронцу Леаніду Сьвеціку старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па правох чалавека, нацыянальных стасунках і сродках масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч.