Сябры руху «За свабоду» абралі новага каардынатара па Віцебскай вобласьці
8 кастрычніка ў Віцебску ў «Эўрапейскім доме» прайшлі адразу дзьве канфэрэнцыі руху «За свабоду». Спачатку рухаўцы ўсходняй часткі Віцебшчыны абралі сваіх дэлегатаў на рэспубліканскую канфэрэнцыю, а пасьля на абласной канфэрэнцыі прадстаўнікі з рэгіёнаў вызначыліся з новым каардынатарам ўсёй вобласьці.
ЦВК пакінуў прапановы віцебскага праваабаронцы без разгляду
Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў адмовіла праваабаронцу Леаніду Сьвеціку ў разглядзе дзесяці яго прапаноў па ўдасканаленьні выбарчых працэдур, забесьпячэньні адкрытасьці галасаваньня і падліку галасоў. Прычым усе прапанаваныя ім зьмены, паводле сьцьверджаньня праваабаронцы, не патрабуюць унясеньня зьменаў у дзейны Выбарчы кодэкс краіны.
Віцебскія праваабаронцы вывучылі нарвэскі досьвед працы з уцекачамі
Прыканцы красавіка віцебскія праваабаронцы Павал Левінаў і Леанід Сьвецік пабывалі ў сталіцы Нарвэгіі горадзе Осьлё з працоўным візытам. Запрашалым бокам выступіла праваабарончая арганізацыя «Нарвэскі Хэльсынскі камітэт». Мэта візыту – азнаямленьне з досьведам работы дзяржаўных органаў і няўрадавых арганізацыяў па прыёме, адаптацыі і інтэграцыі замежных грамадзян, якія папрасілі прытулак у Нарвэгіі.
“Наша місія ня скончаная. Усё наперадзе” – “Вясна” адзначыла сваё 20-годзьдзе
Два дзесяцігодзьдзі таму паўстаў праваабарончы цэнтар “Вясна”. Сёньня ён, нягледзячы на адсутнасьць рэгістрацыі, для ўсяго сьвету стаў сымбалем барацьбы за правы чалавека ў Беларусі. Юбілей арганізацыі, якая перажыла закрыцьцё, шматлікія ператрусы і турэмны тэрмін свайго лідэра, Алеся Бяляцкага, адзначалі ўвечары 20 траўня у менскім прэс-клюбе.
Факультэт правоў чалавека ў Віцебску пад забаронай
Дырэктар дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтар сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва» (ТЦСАН) Першамайскага раёну Віцебску Тацьцяна Старынская адмовіла віцебскім праваабаронцам у адкрыцьці пры Народным сацыяльным унівэрсытэце факультэту правоў чалавека. Сваю адмову чыноўніца матывавала тым, што ў праваабаронцаў адсутнічае профільная юрыдычная адукацыя.