Пракуроры ня ўгледзелі парушэньняў заканадаўства ў заявах віцебскага праваабаронцы
Прадстаўнікі віцебскіх пракуратураў праігнаравалі заявы праваабаронцы Валера Місьнікава пра факты парушэньня дзейнага заканадаўства з боку шэрагу службовых асоб. Вартавыя правапарадку, спасылаючыся на закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, аб’явілі спадара Місьнікава неналежным заяўнікам і пакінулі яго скаргі без разгляду і пракурорскага рэагаваньня.
Упраўленьне юстыцыі адхіліла кандыдатуру віцебскага праваабаронцы ў склад назіральнай камісіі
Паўла Левінава вылучыла у склад абласной грамадзкай назіральнай камісіі рэспубліканскае праваабарончае рэспубліканскае аб’яднаньне «Беларускі Хэльсынскі Камітэт». У галоўнае ўпраўленьне юстыцыі абласнога выканкаму была накіраваная адпаведная папера з просьбай зацьвердзіць кандыдатуру БХК. Аднак просьба задаволеная не была.
Праваабаронцы: Pашэньне Віцебскага гарвыканкаму не адпавядае міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека
У сакавіку бягучага году праваабаронца Павал Левінаў паставіў перад Галоўным упраўленьнем юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту пытаньне наконт адпаведнасьці рашэньня Віцебскага гарвыканкаму № 881 «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску» дзейнаму заканадаўству. І празь месяц атрымаў зь віцебскай юстыцыі адказ: рашэньне цалкам адпавядае Канстытуцыі краіны і міжнародным дамовам.
Генэральная пракуратура ня стала рэагаваць на паведамленьне віцебскага праваабаронцы аб зьдзейсьненых парушэньнях закону
Зварот у Генэральную пракуратуру Валер Місьнікаў падаў пасьля таго, як ня змог дамагчыся праўды на мясцовым узроўню. Раней з аналягічнымі зваротамі, у якіх паведамляў пра парушэньне заканадаўства міліцыянтамі і судзьдзямі, датычнымі да рэпрэсіяў супраць журналістаў – удзельнікаў сумнавядомай фотасэсіі з клеткамі ў птушкамі, праваабаронца зьвяртаўся ў Віцебскую гарадзкую і абласную пракуратуры, але беспасьпяхова.
Валер Місьнікаў: Чаму для разгляду паведамленьня пра парушэньне Закону патрэбная даверанасьць?
Вось ужо паўгода віцебскі праваабаронца Валер Місьнікаў вядзе цяжбу зь віцебскімі гарадзкой і абласной пракуратурамі на карысьць незалежных журналістаў. І, варта сказаць, пакуль з адмоўным вынікам для абароны правоў і законных інтарэсаў прадстаўнікоў незалежнай прэсы.