Ураджэнец Воршы Аляксей Коршун быў асуджаны на 2 з паловай гады пазбаўлення волі за каментар ва «ВКонтакте». Пазней ён трапіў у спіс амніставаных – яму замянілі калонію на абмежаванне волі («хімію»). Тэрмін пакарання хлопец адбываў у папраўчай установе адкрытага тыпу №3 у Бярозе, аднак у лістападзе 2021 году здолеў збегчы з-пад варты. У чэрвені гэтага году яго затрымалі ў Расеі, ён быў выдадзены расейскімі ўладамі, і напрыканцы кастрычніка вернуты ў Беларусь.

Дэтлеф Мюлер, дэпутат нямецкага Бундэстагу і былы “хросны” вызваленага Яўгена Дзмітрыева, стаў “хросным” 72-гадовага Васіля Бераснева.

27 кастрычніка ў межах 41-га Кангрэсу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч, сябра ПЦ “Вясна” і  віцэ-прэзідэнт FIDH, пераабраны на гэтай пасадзе.

Сёння, 22 кастрычніка, палітзняволенаму каардынатару кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзю Лабковічу спаўняецца 44 гады — гэта ўжо другі Дзень народзінаў, які вясновец вымушаны сустракаць за кратамі. За 15 месяцаў зняволення ў яго моцна пагоршылася здароўе, праваабаронцу перыядычна блакуюць ліставанне, трое яго дзетак гадуюцца без бацькі.

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыяй «Libereco – Партнёрства за правы чалавека», сімвалічныя «хросныя» з’явіліся ў палітзняволенай ураджэнкі Віцебску Яны Пінчук і ў палітвязня з Воршы, прафсаюзнага актывіста Васіля Бераснева. Падтрымаць зняволеных вырашылі прадстаўнікі Вялікабрытаніі і Нямеччыны.