Вязень папраўчай калоніі № 3 “Віцьба” Максім Знак, 41-гадовы юрыст мірнага беларускага пратэстнага руху, быў арыштаваны ў верасні 2020 года. Свой зборнік “Зекамерон” са ста апавяданняў ён напісаў падчас першага года знаходжання ў розных СІЗА.
У верасні 2021 года ён быў асуджаны на дзесяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за “стварэнне тэрарыстычнай арганізацыі.”
З лютага 2023 года палітзняволены знаходзіцца ў адзіночнай камеры віцебскай калоніі без сувязі з навакольным светам, сям’ёй і адвакатам.
Петра Босэ-Хубер, віцэ-прэзідэнтка царкоўнага кіраўніцтва і замежная епіскапіня EKD, падкрэсліў важнасць аўдыёкнігі:
“Максім Знак з’яўляецца адным з каля паўтары тысячы палітзняволеных у Беларусі, усе з якіх бязвінна асуджаныя проста таму, што яны выступілі ў абарону свабоды, дэмакратыі і чалавечай годнасці. Як і шматлікія іншыя вядомыя палітвязні, Максім Знак знаходзіцца ў адзіночнай камеры. З пачатку года няма вестак пра ягонае жыццё. Ніхто не ведае, што з ім адбываецца зараз — застаецца толькі спадзявацца і маліцца, што ён жывы. Тым больш важна, што яго запісы змаглі трапіць да нас з турмы — і праз гэтую аўдыёкнігу мы можам пачуць яго пасланне на ўсё жыццё.”
Рыгор Амельчык