У лютым 2013 году ў Віцебску на месцы былога бэрнардынскага кляштару распачалося будаўніцтва адміністрацыйна-гандлёвага цэнтру. Будынак, што будуецца, зьяўляецца прыбудовай да дому №35 па вуліцы Леніна, які адносіцца да помнікаў архітэктуры канца XIX - пачатку XX стагодзьдзя. Нягледзячы на гэта, разам з новай прыбудовай абносяць бэтонным плотам і частку гістарычнага будынку, перакрываючы свабодны доступ да помніку архітэктуры, што зьяўляецца парушэньнем права на доступ да культурных каштоўнасьцяў.

Больш за 60 чалавек прыйшлі ў Віцебску на першы занятак бясплатных курсаў беларускай мовы «Мова нанова». Вядоўцамі выступілі стваральнікі менскіх курсаў Алеся Ліцьвіноўская і Глеб Лабадзенка. У сталіцы курсы праходзяць са студзеня 2014 году. Канцэпцыя заняткаў - неакадэмічнае вывучэньне беларускай мовы.

11 траўня больш за дзьвесьце чалавек сабралася каля рытуальнай залі абласнога клінічнага шпіталя ў Віцебску, каб разьвітацца зь любімым паэтам. На жалобнай урачыстасьці прысутнічалі супрацоўнікі практычна ўсіх устаноў культуры гораду, прадстаўнікі грамадзкіх і творчых арганізацыяў, прыйшлі былыя калегі Давіда Рыгоравіча па тэлебачаньні і проста жыхары Віцебску.

Што тычыцца навучаньня па-беларуску, паводле словаў начальніцы аддзелу адукацыі, спорту і турызму Талачынскага райвыканкаму Вольгі Шафранскай, сытуацыя ў Талачынскім раёне вельмі аптымістычная: «Усе школы ў Талачынскім раёне беларускамоўныя, акрамя дзьвюх расейскамоўных сельскіх школ-садкоў і гарадзкіх школ».

Новы нумар часопісу «Arche» (№ 3 за 2014 год) цалкам прысьвечаны Віцебску і яго тысячагадовай гісторыі. Як пішуць у прадмове яго ўкладальнікі, “Віцебск гістарычна мае памежны статус. За тысячагадовую гісторыю толькі два стагодзьдзі каля яго не прабягала мяжа. Увесь астатні час віцьбічы — на франціры, што наклікала на горад бедзтвы ад захопаў і акупацый. Тэма зьнішчэньня, рамонту, аднаўленьня і занядбаньня замкаў пастаянна падымалася жыхарамі Віцебска ў яго сярэднявечнай і раньнемадэрнай гісторыі”.