У Полацку прэзэнтавалі новую кнігу Ўладзімера Арлова
У полацкім музэі кнігадрукаваньня 24 чэрвеня адбылася прэзэнтацыя новага выданьня кнігі Ўладзімера Арлова «Ад Полацка пачаўся свет». У перапоўненай залі бібліятэкі музею прысутнічалі стваральнікі выданьня – аўтар, выдавец, фатограф, рэдактар, перакладчык. Прэзэнтацыя суправаджалася жывой музыкай маладых музыкаў, што граюць на старадаўніх інструмэнтах, з гурту «Літы Талер».
Прэмію імя Васіля Быкава «За свабоду думкі» атрымаў Віктар Шалкевіч
21 чэрвеня на радзіме Васіля Быкава адбылося ўручэньне традыцыйнай прэміі «За свабоду думкі». Гэтым разам яе атрымаў бард Віктар Шалкевіч. Імпрэза прайшла ў вёсцы Бычкі, што на Віцебшчыне, і сабрала больш за 200 чалавек.
Пад Віцебскам разбурылі старажытнае гарадзішча
Падчас будаўніцтва станцыі абезьзялезваньня каля Сялюцкага псыханэўралягічнага дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў быў часткова раскапаны пагорак, на якім знаходзіцца гарадзішча V стагодзьдзя да н.э. — V стагодзьдзя н.э. Гарадзішча ёсьць культурна-гістарычнай каштоўнасьцю Беларусі 3-й катэгорыі.
Пакуль улады абяцалі адкрыць помнік Альгерду, пастамэнт пачаў развальвацца
Віцебскія ўлады чарговым разам абяцаюць усталяваць у Віцебску помнік князю Альгерду. Але гэта будзе ня той помнік, якога тут чакалі. За 4 гады, пакуль скульптуру вялікага князя абмяркоўвалі ды зацьвярджалі, памяняўся яе аўтар, зазнаў зьмены і сам праект.
Арыгінальнае выданьне “Полацка-Віцебскай старыны” прадаюць на расейскім аўкцыёне
Другі выпуск “Полацка-Віцебскай старыны”, выдадзены ў 1912 годзе ў віцебскай друкарні Нэймана, прадаюць на расейскім электронным аўкцыёне за 430 даляраў. Кніга, мяркуючы па дадзеных прадаўца, знаходзіцца ў Маладэчне. Аўкцыён заканчваецца 21 чэрвеня. Мінімальны кошт лоту 14 000 расейскіх рублёў, а імгненна яго можна выкупіць за 15 000 расейскіх рублёў, што паводле сёньняшняга курсу складае каля 430 даляраў.