Другі выпуск “Полацка-Віцебскай старыны” выйшаў пад рэдакцыяй Клаўдзія Ціхамірава, які на той час быў дырэктарам Віцебскага настаўніцкага інстытуту і сябрам Віцебскай навуковай архіўнай камісіі.
Гэты том збольшага прысьвечаны падзеям вайны 1812 году на тэрыторыі Віцебскай губэрніі. Менавіта ў ім зьмешчаны матэрыял пра адкрыцьцё ў 1912 годзе віцебскага помніку героям гэтай вайны. Акрамя таго ў кнізе апублікаваныя вялікія матэрыялы пра езуітаў ва ўсходняй частцы Беларусі і полацкага князя Ўсяслава Чарадзея, нарыс пра Бешанковічы, каралеўскія прывілеі, выдадзеныя Віцебску.
Крыніца: Тут.бай