Урачыстасьць прайшла 20 чэрвеня ў двары дому-музэю пісьменьніка ў вёсцы Бычкі. Прысутнічалі на імпрэзе блізу паўтары сотні чалавек зь Віцебску, Менску, Полацку, Глыбокага, Гародні, Паставаў, Шаркоўшчыны і іншых гарадоў нашай краіны. Былі нават госьці з Украіны. Падчас сьвяткаваньня была ўручаная прэмія “За свабоду думкі”, якую сёлета атрымаў Ніл Гілевіч.

Ня ведаю як дзе, а ў нас Тройца яшчэ з савецкіх часоў была найгалоўнейшым сьвятам, калі паміналі дзядоў. На прыбраных загадзя могілках зьбіраліся сваякі, якія прыяжджалі ў гэты дзень з усяго сьвету. Сёлетняе сьвята нічым ня розьнілася ад ранейшых: вясковыя клады, упрыгожаныя кветкамі, на нейкі час запоўніліся людзьмі ды іхнімі гаманкімі галасамі.

Уначы на тэрыторыі экспазыцыйнага сэктару “Паазер’е” Беларускага дзяржаўнага музэю народнай архітэктуры і побыту згарэла адрына зь вёскі Лявонавічы Пастаўскага раёну, унікальны помнік традыцыйнага гаспадарчага дойлідства.

Пасьля таго, як Бэрлін у 1997 годзе ўпершыню правёў «Ноч музэяў», гэтая эпідэмія пачала хутка распаўсюджвацца па сьвеце. Ня першы год пануе яна і ў Віцебску. Сёлета пад яе прывабу трапіў і я.

Як гаворыцца на сайце ТАА «Лазер графікс», кампанія аказвае якасныя паслугі па друку рэклямнай паліграфічнай прадукцыі. Паслугамі кампаніі вырашыў скарыстацца і жыхар Лёзна Ўладзімер Собалеў, які замовіў шыльду з надпісам «Жыве беларус». Аднак такі надпіс не спадабаўся супрацоўнікам кампаніі, і заказчыку было прапанавана зьмяніць тэкст.