Больш за дваццаць гадоў жыхар вёскі Буяны Віцебскага раёну Леанід Здрэстаў дамагаецца аднаўленьня сыстэмы ацяпленьня ў сваёй кватэры. Усе гэтыя гады ён хоча толькі аднаго - «сумленнага і законнага вырашэньня праблемы па аднаўленьні сыстэмы цеплазабесьпячэньня сваёй кватэры», але кожны раз сутыкаецца са свавольствам і валюнтарызмам рознага рангу кіраўнікоў.

Віцебская пэнсіянэрка Тацьцяна Сушкевіч не змагла знайсьці дапамогі ў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Віцебскай Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 Сяргея Бохана. Дэпутат не спыніў высяленьне пэнсіянэркі зь ведамаснага інтэрнату, які належыць ААТ «Віцебскаблаўтатранс».

Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы, распачатай у дачыненьні службовых асобаў зь Віцебскага абласнога клінічнага цэнтру псыхіятрыі і наркалёгіі. Сьледзтва высьветліла, што 40-гадовы галоўны бухгальтар установы і 38-гадовы вядучы бухгальтар увайшлі ў змову з начальнікам плянава-эканамічнага аддзелу і скралі каля 2 мільярдаў рублёў.

Упраўленьнем Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці расьсьледуецца крымінальная справа ў дачыненьні да дзевяці службовых асоб Мёрскага раённага спажывецкага таварыства, якія падазраюцца ў крадзяжы праз злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі, учыненым у асабліва буйным памеры.

Пракуратура Віцебскай вобласьці адзначае недастатковую працу мясцовых выканкамаў ў сфэры дзяржаўнага кантролю над выкарыстаньнем і аховай зямель. Пра гэта паведаміла старшы памочнік пракурора вобласьці па наглядзе за выкананьнем прыродаахоўнага заканадаўства Алена Казлова.