Сваякі дырэктара наваполацкага дзяржпрадпрыемства адпачывалі за кошт дзяржавы
“Упраўленьнем Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці распачатая крымінальная справа пра злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі дырэктарам дзяржаўнага транспартнага прадпрыемства гораду Наваполацку”, - паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласьці Іна Гарбачова. Паводле яе інфармацыі, “у выніку супрацьпраўных дзеяньняў службовай асобы прадпрыемству нанесеная маёмасная шкода на суму ня менш за 100 мільёнаў рублёў”.
Прадпрыемствамі спажыўкаапэрацыі Віцебскай вобласьці зацікавілася пракуратура
Органамі пракуратуры Віцебскай вобласьці праведзеныя праверкі прадпрыемстваў спажыўкаапэрацыі ў 17-ці раёнах. Выяўленыя шматлікія парушэньні патрабаваньняў дырэктываў прэзыдэнта №1 “Аб мерах па ўмацаваньні грамадзкай бясьпекі і дысцыпліны”, №3 “Эканомія і ашчаднасьць — галоўныя чыньнікі эканамічнай бясьпекі дзяржавы”, заканадаўства аб захаванасьці ўласнасьці, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, працоўнага і антыкарупцыйнага заканадаўства.
Кіраўнік Беларусі прыстрашыў губэрнатара Косінца адстаўкай
Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў старшыню Віцебскага аблвыканкама аб адказнасьці за невыкананьне ўзятых на сябе забавязаньняў. Адпаведныя заявы былі зробленыя Лукашэнкам 27 траўня на выязной нарадзе па праблемах кормавытворчасьці і павышэньня эфэктыўнасьці жывёлагадоўлі.
Сельгаспрадпрыемствы Віцебскай вобласці нясуць страты
Па выніках работы аграрнай галіны ў 2013 годзе Віцебская вобласьць - адзіная ў краіне - атрымала страту ад рэалізацыі прадукцыі ў памеры Вr45,8 млрд. Пра гэта паведаміў на нарадзе ў Талачынскім райвыканкаме па праблемных пытаньнях у АПК Віцебскай вобласьці прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч.
Жыхары Віцебшчыны пажаліліся старшыню Камітэту дзяржкантролю пра свае жытловыя праблемы
Асноўная частка зваротаў да старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Аляксандра Якабсона 16 траўня пад час простай тэлефоннай лініі ў Віцебскім гарвыканкаме была зьвязаная з прыватызацыяй, будаўніцтвам і рамонтам жытла. За дзьве гадзіны на простую лінію паступіла 16 тэлефанаваньняў. З пытаньнямі да старшыні КДК зьвярталіся ня толькі віцебчукі, але і жыхары раёнаў.