Беларускі Полацак і латыскі Лудзенскі край падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве і садружнасьці
Полацкі раённы выканаўчы камітэт і Самакіраваньне Лудзенскага краю (Латвія) падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве і садружнасьці. Гістарычны дакумэнт быў падпісаны 30 красавіка ў Сафійскім саборы ў рамках візыту ў гэты рэгіён Віцебшчыны латыскай дэлегацыі ў складзе старшыні думы Лудзенскага краю Аліны Гендэле, а таксама дзяцей з гораду Люцын.
Шарстнёў незадаволены працай мясцовых органаў улады са зваротамі грамадзян
Старшыня Віцебскага аблвыканкаму Мікалай Шарстнёў незадаволены працай мясцовых органаў улады са зваротамі грамадзян. Пра гэта кіраўнік вобласьці заявіў 14 траўня па выніках наўпроставай лініі з жыхарамі рэгіёну.
Пракуратура Віцебскага раёну: Разгляд зваротаў грамадзян – наш прыярытэтны накірунак працы
Старшы памочнік пракурора Віцебскага раёну Аляксей Багдасаран распавёў пра новаўвядзеньні ў працы са зваротамі грамадзян у сувязі з набыцьцём моцы зьменаў і дапаўненьняў у Закон «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» ад 18 лiпеня 2011 г. №300-З.
Беларусь рыхтуецца да вайны?
Дзьмітры Міхно працуе мэтадыстам Лепельскага раённага Дому культуры. Нядаўна вярнуўся з вайсковых збораў. Мы папрасілі Дзьмітрыя падзяліцца ўражаньнямі.
У Мёрах прайшоў сэмінар-трэнінг «Рэгіянальнага партнэрства» для прадпрымальнікаў
Мясцовым фондам «Рэгіянальнае партнэрства» сумесна зь Мёрскім раённым выканаўчым камітэтам і Віцебскім абласным цэнтрам маркетынгу ў межах праграмы праекту ЭЗ/ПРААН вядзецца рэалізацыя ініцыятывы малога і сярэдняга бізнэсу з мэтай сацыяльнага і эканамічнага разьвіцьця рэгіёну.