Сапраўды, абсалютным лідарам, куды звяртаюцца насельніцтва па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі, стаў Віцебскі абласны кантакт-цэнтр з адзіным нумарам 115. Летась было зафіксавана больш за 633 тысячы зваротаў або 60% ад усіх жыхароў рэгіёна. А за два месяцы бягучага года ўжо паступіла 75 тысяч заявак.
Больш за ўсё грамадзян скардзіліся на дрэнную працу электра, газу і водазабеспячэння, на няякасны рамонт жылых памяшканняў, забеспячэнне цяплом, прарывы каналізацыі, пабітыя дарогі і ўборку снега.
Аднак нават пры наяўнасці кантакт-цэнтра ўсё яшчэ шмат заявак застаецца не выкананымі.
Таму ўжо ў бягучым годзе Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці падключыўся да скарачэння нявыкананых заявак грамадзян у сферы ЖКГ. А такіх заявак было выяўлена больш за 80.
Палова зваротаў паступіла ад жыхароў Віцебска, астатнія-Браслаўскага, Віцебскага, Глыбоцкага, Гарадоцкага, Лепельскага, Лёзненскага, Аршанскага, Полацкага, Пастаўскага, Шумілінскага раёнаў, гарадоў Наваполацк і Новалукомль.
Дзяржкантролеры ўстанавілі, што спецыялісты службы 115 няправільна вызначаюць адказных выканаўцаў і ў выніку заяўка «гуляе» ад аднаго выканаўцы да іншага, а праблемы ў гэты час застаюцца не вырашанымі.
Павел Сухі