У відэароліках выкарыстаны прыклады аповедаў на відэакамеру тых, хто нібыта так і зрабіў, і вельмі сабой задаволены. Праўда, пазнаць гэтых людзей немагчыма – стваральнікі відэаролікаў закрылі іх твары, а таму ёсць верагоднасць, што гэта падстаўныя асобы, якіх выкарысталі ў «агітацыйных» мэтах. Але не толькі ў агітацыйных: кантэнт Тэлеграм-канала, блізкага да віцебскіх сілавікоў, наўпрост займаецца запалохваннем гледачоў. У тэкстах да відэа ёсць нават пагрозы накшталт «ГУБАЗіК усіх «пераабуе» і парады «для тых, хто кадзіў на мітынгі, і амасаецца, што можа стаць наступным героем відэароліка» -- «з“явіцца для прафілактычнай гутаркі, выдаліць усе свае каментары і спаць спакойна». Паслядоўнасць выглядае не лагічна: калі з“явіцца з «пакаяннем», не выдаліўшы каментароў або рэпостаў з так званых экстрэмісцкіх рэсурсаў, эфект будзе зваротным. «Добраахвотнік» адразу стане «затрыманым», а потым «падсудным» і «пакараным»...
Зрэшты, пад відэаролікамі няма ніводнага каментара з падзякамі за такія парады або ўласнымі «гісторыямі поспеху». А ўсё таму, што абяцанням сілавікоў, а тым больш іхным прадстаўнікам – аўтарам саматужнай відэапрадукцыі – жыхары Віцебска ўжо даўно не вераць.
Марта Загнетава