Традыцыйна падчас наведвання папраўчых устаноў члены камісіі пазнаёміліся з умовамі побыту, харчавання асуджаных, арганізацыя іх вольнага часу, медыка-санітарнага забеспячэння і інш. Яны былі задаволеныя тым, што адміністрацыя калоній арганізавала працу ў рамказ дзеячага заканадаўства.
Работнікі адпаведных службаў даклалі правяраючым аб тым, што ў «васьмёрцы» праведзены капітальны рамонт каранціннага памяшкання, а ў «дванаццатцы» - памяшканняў медыцынскія палат для 340 асуджаных, хворых на сухоты.
Асаблівую ўвагу прадстаўнікі грамадскай супольнасці надалі рэсацыялізацыі зняволеных пасля іх вызвалення.
Яны высветлілі, што ВК № 8 асуджаныя праходзяць навучанне ў Аршанскім дзяржаўным прафесійным ліцэі тэкстыльшчыкаў імя Г.У. Сямёнава., а ў ВК № 12 адбываючым пакаранне прадастаўлена магчымасць у дыстанцыйнай форме атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў Аршанскім політэхнічным каледжы, а вышэйшай адукацыі ў Маскоўскім фінансава-прамысловым універсітэце.
Алісія Куркова