Усяго два мерапрыемствы падрыхтаваў сёлета аршанскі музей пісьменніка-земляка, які нарадзіўся ў Оршы 26 лістапада 1930г. Яшчэ летась, як і раней, на ягонай малой радзіме ладзілі Тыдзень памяці вядомага літаратара. Імпрэзы праводзіліся ў школах, бібліятэках, установах культуры, а ключавым мерапрыемствам заўсёды былі публічныя літаратурныя чытанні каля помніка Уладзіміру Караткевічу ў гарадскім парку. Сёлета іх вырашылі правесці не для гарадской грамадскасці, а для вузкага кола вучняў, настаўнікаў і ўдзельнікаў літаб“яднання «Дняпроўскія галасы» - перанеслі чытанні ў музей і правялі за закрытымі дзвярыма.

У аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН, які зараз узначальвае былы начальнік Глыбоцкага РАУС, правялі імпрэзу ў стылі назад у СССР.

Сцвярджае галоўны ідэолаг гарадскога пасёлка Шаркаўшчына і па сумяшчальніцтву старшыня так званага Савета раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” Людміла Стома.

Докшыцкія індывідуальныя прадпрымальнікі, якіх засталося зусім няшмат у раёне, сустрэліся са спецыялістам абласнога цэнтра маркетынгу Алесяй Аксёнавай.

Улады Віцебскага рэгіёна 21 лістапада падвялі вынікі трыццацігадовай практыкі па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб правах дзіцяці". Цяпер пад дзеянне гэтага нарматыўнага правага акта трапляюць 2400 сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. І гэта тэма заўсёды будзе актуальна. Бо толькі за першую палову гэтага года ў рэгіёне судамі першай інстанцыі пазбаўленні бацькоўскіх правоў 157 чалавек. Пра гэта пагаварылі чыноўнікі на круглым стале "Дабрабыт дзяцей - надзейная гарантыя паспяховага будучыні".