Занятасць у эканоміцы зноў у мінусе
У эканоміцы Віцебскай вобласці ў красавіку 2024 г. было занята 454 тыс. чалавек. На пачатак года гэты паказчык складаў 455,2 тыс. Гэта азначае, што за чатыры месяцы з рэгіянальнай эканоміцы ад мінусавалася 1,2 тыс. работнікаў.
Зарплата топчацца на месцы
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Віцебскай вобласці ў красавіку 2024 г. склала 1840,7 рубля або 561,03 долара ЗША. Вычышчаная ад падаходнага падатку (13%) і прафсаюзнага ўнёску (1%), зароблены поплатак прыкметна менш запаветных "пяцісот даляраў", і склаў 482,5 "зялёных".
Узровень жыцця хатніх гаспадарак вобласці не змяніўся
Па дадзеных выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у Віцебскай вобласці ў I квартале 2024 г. наяўныя рэсурсы1) у разліку на хатнюю гаспадарку склалі 2 016,8 рубля ў месяц.
Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 1 918,1 рубля ў месяц, з якіх 1 377,3 рубля (71,8 працэнта) прыпадае на спажывецкія расходы.
У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 40,3 працэнта, на куплю нехарчовых тавараў - 33,2 працэнта, на аплату паслуг - 23,5 працэнта.
Доля насельніцтва з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэйшая за бюджэт пражытачнага мінімуму (418,73 руб. у месяц) складае 4,8% жыхароў Віцебскай вобласці або 51,9 тыс. чалавек.
Кошты выраслі, у тым ліку і на прадукты харчавання
Індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі па Віцебскай вобласці ў красавіку 2024 г. у параўнанні з сакавіком 2024 г. склаў 99,96%, са снежнем 2023 г. - 102,5%, з яго на інвестыцыйныя тавары - 100,5% і 101%. адпаведна, прамежкавыя тавары - 99,9% і 102,8%, спажывецкія тавары - 100,4% і 102% адпаведна.
Індэкс цэн вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі па Віцебскай вобласці ў красавіку 2024 г. у параўнанні з сакавіком 2024 г. склаў 100,04%, са снежнем 2023 г. - 104,1%, у тым ліку ў раслінаводстве - 99,1% і 105, 8% адпаведна, жывёлагадоўлі - 100,3% і 103,6% адпаведна.
Ніна Суконнікава