Навошта столькі ўвагі надаецца інфармацыі пра «нарказалежнага экстрэміста з арсеналам зброі»
Гэтую навіну са спасылкай або на тэлеграм-канал МУС, або на БЕЛТА перадрукавала абсалютная большасць дзяржаўных СМІ Віцебскай вобласці. Прычым у варыянце публікацыі яе з БЕЛТА навіна захоўвае аб'ектыўны падыход: паведамленне ў газеце «Лепельскі край» называецца «Задержали наркозависимого с большим арсеналом оружия». Іншыя мясцовыя інтэрнэт-выданні падкрэслілі, што гэта быў «экстрэміст», які «пісаў паведамленні ў дэструктыўныя Тэлеграм-каналы». Навошта гэта зроблена?
У Віцебскім рэгіёне пройдзе рэспубліканскі суботнік па старым лекалам
Згодна з пастановай Савета Міністраў, 20 красавіка, пройдзе рэспубліканскі суботнік, на якім жыхары вобласці будуць працаваць на сваіх працоўных месцах або ажыццяўляць добраўпарадкаванне тэрыторый населеных пунктаў і сацыяльных і іншых аб'ектаў. Заробленыя падчас суботніка грашовыя сродкі пойдуць на рэалізацыю розных праектаў у асноўным на будаўніцтва, рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў прысвечаных апошняй сусветнай вайне.
Жыхары абласного цэнтру звярнуліся ў Вітгарвыканкам з просьбай тэрміновага адрамантаваць пешаходны мост
Віцебскія гарадскія актывісты звярнуліся да чыноўнікаў мясцовага выканкама з петыцыяй №5792, у якой паведамляюць аб тым, што «Юбілейны» мост у Віцебску праз раку Віцьба знаходзіцца ў небяспечным тэхнічным стане і патрабуюць ад уладаў у найкарацейшыя тэрміны выканаць яго капітальны рамонт. Зварот да ўладаў пакуль падпісала 19 гараджан.
У Віцебску хочуць пабудаваць цэлы жылы квартал без грамадскага абмеркавання па законе
Агароджаны высокім плотам квартал з трох пяціпавярховых дамоў спраектаваны проста ў двары іншага, шматкватэрнага жылога дома, на невялікай прасторы паміж пад'ездамі і суседнім дзіцячым садком. На сайце Віцебскага гарвыканкама няма ніякіх абестак пра тое, што ідзе грамадскае абмеркаванне праекта, як патрабуе заканадаўства. Аднак жыхары дамоў 12 і 12А па праспекце Будаўнікоў убачылі дзіўнага зместу абвесткі на сваіх пад'ездах – нібыта грамадскае абмеркаванне праводзіць Упраўленне капітальнага будаўніцтва. Хаця гэтая ўстанова не мае на гэта паўнамоцтваў, і любыя вынікі такога абмеркавання будуць незаконнымі.
Улады заснавалі новае званне - «Пачэсны грамадзянін Віцебскага раёна». Якія патрабаванні да кандыдатаў і наступныя выгоды?
Гэтая ініцыятыва з'явілася ў сувязі з запланаваным сёлета святкаваннем 100-годдзя адміністрацыйнага ўтварэння, ршэнне мясцовых уладаў набыла законную сілу 10 красавіка. Мяркуецца, што адзначаць юбілей раёна будуць летам ў аграгарадку «Ноўка», з гэтай нагоды там закладаюць новы парк. Паводле старшыні райсавета Віктара Дарожкіна, кандыдатаў на ўганараванне новым званнем ужо вызначаюць. Якім крытэрам ён мусіць адпавядаць і якія бонусы чакаюць уганараванага?