Жыхары Барані яшчэ добра памятаюць той бравурны аптымізм, які суправаджаў будоўлю стагодзьдзя ў Барані. Як жа! Будуецца міні-ЦЭЦ па самых перадавых тэхналёгіях, якая будзе выкарыстоўваць мясцовыя віды паліва - торф з радовішча Усьвіж-Бук Талачынскага раёну.

Два апошнія гады дзяржава актыўна стварала ў беларускай прамысловасьці голдынгі. Гэты працэс ішоў паводле схемы: да пасьпяховага прадпрыемства прывязваліся стратныя, каб яны разам маглі ўтрымацца на плаву. Вялікія пляны ў дзяржавы былі і па стварэньні абутковага голдынгу. Кампаніі «Белвест» і «Луч» адчайна адбіваліся ад гэткай ініцыятывы дзяржавы і ўсё-такі адбіліся. А вось «Марко» мусіла падпарадкавацца.

Такое рашэньне прыняў кіраўнік Глыбоцкага раёну. Цяпер на кожным паседжаньні па пытаньнях сельскай гаспадаркі, што праводзяцца ў райвыканкаме, абавязкова павінен прысутнічаць пракурор і кіраўнік раённай міліцыі. Гэта зьвязана з дрэнным станам спраў у сельскагаспадарчай вытворчасьці.

Гэта выявіў маніторынг, праведзены Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласьці. Усяго ў рэгіёне больш за сотню інвэстпраектаў. Іх пасьпяховае ўвасабленьне ў жыцьцё - гэта новыя вытворчасьці, працоўныя месцы, павелічэньне падатковых паступленьняў у бюджэт. Але 32 зь іх ня ўкладваюцца ў намечаныя тэрміны, а 14 і зусім не прасунуліся далей за падпісаньне дамоваў пра намеры.

За парушэньне тэрмінаў мадэрнізацыі ААТ «Віцебскдрэў» распачатая крымінальная справа, паведаміў генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк. Расьсьледаваньне гэтай справы ўжо распачатае, ідзе пракурорская праверка. Яна выявіць вінаватых у няўдалым абнаўленьні вытворчасьці, вызначыць суму нанесенай шкоды. Пракуратура вызначыць таксама, чаму мадэрнізаваны завод не запрацаваў ва ўстаноўленыя тэрміны.