“За першае паўгодзьдзе ў нас не было ні крымінальных дзеяньняў, ні парушэньняў дысцыпліны. На жаль, ліпень аказаўся адзначаны фактам даваньня хабару супрацоўніку ДПС ДАІ”, — паведаміў у інтэрвію МУС Беларусі “На страже” начальнік УУС Віцебскага аблвыканкаму Ігар Яўсееў.

У Генэральнай пракуратуры распавялі, за што сябра Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Ганна Шарэйка была пазбаўленая недатыкальнасьці і ў чым яе падазраюць.

Прыхільнікі стварэньня партыі БХД напісалі скаргу ў Міністэрства аховы здароўя наконт “фармальнага і недабрасумленнага выкананьня віцебскімі ўладамі даручэньня Міністэрства аб правядзеньні сустрэчы з зацікаўленымі бакамі наконт пытаньня будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў мікрараёне Білева, якая мелася адбыцца 30.07.2014г.”.

Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласьці выявіў факты неэфэктыўнага выкарыстаньня прадпрыемствамі рэгіёну дзяржаўнай падтрымкі, у сьпіс парушальнікаў трапіў і ААТ “Мёрскі мясакамбінат”. ААТ “Мёрскі мясакамбінат” не па мэтавым прызначэньні (на пагашэньне крэдыту) накіравана Br1,8 млрд, або 16% пазыкаў, дадзеных на папаўненьне ўласных абаротных сродкаў. Апроч таго, неэфэктыўна выкарыстаныя Br4,5 млрд - грошы пайшлі на авансаваньне сельгасарганізацыяў, якія маюць пратэрмінаваную запазычанасьць.

У кнізе заўваг і прапаноў ААТ «Полацак-Шкловалакно» зьявілася скарга на парушэньне адміністрацыяй прадпрыемства ўказу прэзыдэнта. Скарга напісаная 23.07.2014 г. ад імя старшыні Свабоднага прафсаюзу Віктара Стукава. Пры гэтым, як сьцьвярджае апошні, 23 ліпеня кнігу яму на рукі ня выдалі, таму ніякага запісу ў ёй ён у той дзень не рабіў.