editor22

editor22

6 снежня ў Лепельскім раённым судзе адбыўся суд над мясцовым прадпрымальнікамі Андрэем Каротчыкам-Ласкім. Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП і асудзілі на 15 сутак. Тэрмін зняволення мусіў скончыцца 21 снежня, але Новы год спадар быў вымушаны сустракаць за кратамі.

Звыклае прызначэнне «грамадскіх прыёмных» - выслухоўваць грамадзян і спрыяць вырашэнню іхных праблем. Аднак мэты віцебскіх партыйцаў з «Белай Русі» - зусім іншая: там будзе весціся ідэалагічная апрацоўка землякоў, якія прыйдуць за падтрымкай у канкрэтных справах.

Паводле рашэння дэпутатаў  Віцебскага раённага Савета ад 29 лістапада 2024 г. № 31, былі зменены адміністрацыйныя межы вёскі Лушчыхі  шляхам уключэння зямельнага ўчастка плошчай 0,5436 гектара. З мясцовымі жыхарамі гэтае рашэнне папярэдне не ўзгаднялася. Таму людзям варта адсачыць, ці не парушае гэтае рашэнне іх правы і інтарэсы, даводзіць юрыст.

Як стала вядома праваабаронцам, ён знаходзіцца там з 11 лістапада. Сёлета ў жніўні жыхар Оршы быў асуджаны Віцебскім абласным судом да трох гадоў зняволення паводле ч.1 арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і ч.1 арт. 361-2 КК( Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання).

13 снежня адбылося паседжанне абласнога савета па працоўных і сацыяльных пытаннях пад старшынствам намесніка старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Анжалікі Нікіцінай. Адным з пытанняў было замацаванне кадраў у сельскагаспадарчых арганізыцыях вобласці. Юрыст разважае над тым, якія захады прапануюць улады і наколькі яны адпавядаюць захаванню правоў чалавека.

Пастаўскі райвыканкам прыняў рашэнне «Об установлении перечня наиболее значимых видов индивидуальной предпринимательской деятельности». Толькі згаданыя ў ім віды прадпрымальніцкай дзейнасці будуць падтрыманыя «для забеспячэння працаўладкавання беспрацоўных», уключаючы фінансавую падтрымку. Такім чынам дзяржава вядзе кантроль над усімі аспектамі эканамічнага і сацыяльнага жыцця, у тым ліку і над малым бізнэсам, лічыць юрыст.

Мясцовыя органы ўлады ў канцы года мяняюць раённыя бюджэты ў бок павелічэння. Гэта характэрна не толькі для Беларусі, але і для іншых цэнтралізаваных сістэм кіравання, дзе бюджэтнае планаванне мае дырэктыўны характар. Юрыст прапануе разгледзець у якасці прыклада адпаведнае рашэнне Полацкага раённага савета дэпутатаў.

Паводле прэсавай службы Віцебскага абласнога суда, Аляксандр Рандарэнка прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці і варожасці (па ч.1 арт.130 КК, ) а таксама ў наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму (па ч.1 арт.130-1 КК). Па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў ён асуджаны да пазбаўлення волі на 4 гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Парк імя 30-годдзя ВЛКСМ – адзінае з вызначаных для пікетавання месцаў у Першамайскім раёне. Ужо хаця б дзеля гэтага ён мусіў бы выглядаць больш-менш прыстойна, не кажучы ўжо пра вялікі «прыродны патэнцыял» гэтага месца. Парк знаходзіцца на высокім узбярэжжы Дзвіны, і да берага, дзе калісьці быў пляж і спыняліся рачныя цеплаходы, некалі вяла прыгожая шырокая лесвіца. Цяпер няма ні пляжа, ні прыстані, а лесвіцца развальваецца.

Той нярэдкі выпадак, калі рашэнні мясцовых уладаў фармальна адпавядаюць дзейнаму беларускаму заканадаўству, але тыя, на каго дзеянне заканадаўства скіравана, не ведаюць і не разумеюць, чаму так адбываецца. Юрыст прыводзіць прыклад – разбірае рашэнне Лепельскага райвыканкама «Об установлении планово-расчетных цен на жилищно-коммунальные услуги на 2025 год".

Старонка 22 з 197