
editor22
“Мушу змагацца за свой бізнэс”. У Віцебску галадае прадпрымальнік Анар Іваноў
Віцебскі прадпрымальнік Анар Іваноў распачаў галадоўку 19 траўня, патрабуючы, каб улады пацьвердзілі ягонае права ўласнасьці на памяшканьне, якое арандуе ўжо 20 гадоў. Патрабуе таксама зьмяніць вокны, празь якія ледзь не здарылася трагедыя.
“Вольга – легенда”. Віцебскі гарвыканкам адказаў на пэтыцыю супраць помніка княгіні Вользе
На пачатку красавіка быў абвешчаны збор подпісаў пад пэтыцыяй супраць усталяваньня ў Віцебску помніка княгіні Вользе. Аўтары калектыўнага звароту назвалі 7 прычын, чаму гэты помнік будзе недарэчным у абласным цэнтры. 17 траўня атрымалі адказ: падставаў, каб адмовіцца ад праекту, няма.
Каровы, крэмніевая даліна і віно Apple. Рэпартаж з інвэст-форуму ў Віцебску
У Віцебску 17-18 траўня праходзіў VII Міжнародны эканамічны форум “Інавацыі. Інвэстыцыі. Пэрспэктывы”. Карэспандэнт “Віцебскай вясны” пабываў на адкрыцьці падзеі ў Летнім амфітэатры і паблукаў у пошуках інавацый па намётавым гарадку рэгіянальных выставаў. Дзелімся ўражаньнямі.
“Віцебск. Час нямых зорак”. У ратушы адкрылі сэнсацыйную выставу да 120-годдзьдзя першага кінасэансу
У 1898 годзе ў будынку гарадзкога яхт-клюбу ў Віцебску адбыўся першы кінапаказ стужак славутых братоў Люм’ер. Віцебск стаў першым горадам Беларусі, які пабачыў сапраўднае кіно. 120-й гадавіне той падзеі і прысьвечаная выстава “Віцебск. Час нямых зорак”, якая адкрылася ў ратушы пры падтрымцы амбасадаў ЗША і Летувы ў Беларусі.
Японскі мастак Даічы Ёшыда 22 траўня выйдзе на волю зь віцебскай калёніі
Тэрмін пакараньня японскага мастака Даіча Ёшыда зьменшаны да 1 году 9 месяцаў зьняволеньня. Даічы Ёшыда выйдзе на волю 22 траўня. Пра гэта сям’я зьняволенага паведаміла Радыё Свабода.
ДМБ-2018. Віцебскія дэсантнікі разьвіталіся з вайсковай часткай – фотарэпартаж
Вайскоўцы тэрміновай службы 103-й асобнай гвардзейскай брыгады імя 60-годзьдзя СССР, якая разьмяшчаецца ў Віцебску, у панядзелак 14 траўня ўрачыста адсьвяткавалі сваё звальненьне ў запас.
У выніку будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС загіне каля 200 га лесу – справаздача
Праз будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС у зону затапленьня трапіць 223,65 га ляснога фонду. А значыцца, загіне 176,79 га пакрытых лесам зямель, у тым ліку 11,17 га (6,32%) асабліва каштоўных расьлінных згуртаваньняў, гаворыцца ў справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС на Заходняй Дзьвіне.
Віцяблянка Натальля Шарыпа ад імя “Маці 328” просіць падтрымкі і патрабуе адстаўкі Шуневіча
Маці асуджанага на 14 гадоў паводле арт. 328 КК РБ віцяблянка Натальля Шарыпа зьвярнулася да народу Беларусі з просьбай падтрымаць патрабаваньні галадоўніц “Матчынага Руху 328” аб амністыі асуджаных, правядзеньні судовай рэформы і адстаўцы міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.
Жыхары Наваполацку патрабуюць мадэрнізацыі заводу «Палімір», бо няма чым дыхаць
На інтэрнэт-пляцоўцы “Зручны горад” пачаўся збор подпісаў пад пэтыцыяй “За чыстае паветра ў Наваполацку”. Аўтары пэтыцыі патрабуюць неадкладна пачаць мадэрнізацыю ачышчальных збудаваньняў вытворчасьці нітрылу акрылавай кіслаты на заводзе “Палімір”.
У Віцебску абвесьціла галадоўку актывістка “Матчынага Руху 328” Натальля Шарыпа
Пра гэта жанчына паведаміла на сваёй старонцы ў “ВКонтакте”. У допісе ўдакладняе, што галадоўку абвесьціла яшчэ 3 траўня падчас прамога эфіру ў вечаровых навінах тэлеканалу “Белсат”.